На паўночным захадзе складанае становішча, напружанасць можа вырасці, сцвярджае камандуючы ПЗАК

26 сакавіка, Позірк. Пра складаную абстаноўку, якая мае тэндэнцыю да “нарастання напружанасці” далажыў Аляксандру Лукашэнку 26 сакавіка ў Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць) камандуючы Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Аляксандр Навуменка.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Міністэрства абароны, супраць Беларусі вядзецца паветраная выведка. У сярэднім фіксуецца “4–5 самалёта-вылетаў выведвальнай авіяцыі краін НАТО” на суткі, сцвярджае военачальнік.
Паводле яго слоў, цяпер на паўночна-заходнім аперацыйным напрамку (ПЗАН) “базуюцца 132 баявыя самалёты са складу авіяцыйнай групоўкі альянсу”.
Навуменка заявіў, што “паблізу мяжы Беларусі на сумежных тэрыторыях” узводзяцца інжынерныя канструкцыі — супрацьтанкавыя равы, агнявыя пазіцыі, папаўняюцца склады матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і боепрыпасаў.
На гэтым напрамку “сумежны бок узмацніў ахову дзяржмяжы”, дадаў ён.
“Агульная колькасць сіл, якія прыцягваюцца там да аховы беларускага ўчастка дзяржаўнай мяжы, складае каля 3,2 тысячы чалавек, у тым ліку ў Літве — да 2,8 тысячы чалавек, у Латвіі — да 500”, — падкрэсліў Навуменка. Военачальнік дадаў, што колькасць вайсковых кантынгентаў краін НАТО, якія знаходзяцца на тэрыторыі краін Балтыі “ў рамках рашэння розных задач”, складае да 7,7 тыс. чалавек.
Цяпер на тэрыторыі шэрагу краін, уключаючы Літву і Польшчу, праводзяцца вучэнні “Квадрыга-2024”, сказаў Навуменка. У вучэннях на літоўскім палігоне Пабрадзе (15 км ад мяжы з Беларуссю) сканцэнтраваныя пяхотны і механізаваны батальёны Германіі і танкавы батальён ЗША.
Пры гэтым батальёны на палігоне Пабрадзе, паводле яго слоў, могуць быць задзейнічаныя для “правядзення правакацыйных дзеянняў паблізу ад дзяржаўнай мяжы з задзейнічаннем дыверсійна-выведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў”.
Лукашэнка на сустрэчы з вайскоўцамі ў Ашмянскім раёне загадаў знішчаць усіх парушальнікаў мяжы

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


