Выпускнікі ваенна-патрыятычных класаў могуць паступаць без экзаменаў у ВНУ на ваенныя спецыяльнасці

26 сакавіка, Позірк. Выпускнікі профільных вайскова-патрыятычных класаў могуць паступаць без іспытаў ва ўніверсітэты на ваенныя спецыяльнасці, вынікае з пастановы Савета міністраў № 197 ад 21 сакавіка.
Гаворка пра Ваенную акадэмію, вайсковыя факультэты БДУ (на спецыяльнасці “радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона”, “геаінфармацыйныя сістэмы”) і БДУІР (“сістэмы і сеткі інфакамунікацый”, “радыёсістэмы і радыётэхналогіі”), вайскова-тэхнічныя факультэты БНТУ (“эканоміка і кіраванне”, “эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў”) ды інш.
Выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці возьмуць без экзаменаў у педагагічныя ВНУ, інжынернай накіраванасці — у тэхнічныя ВНУ на інжынерныя спецыяльнасці. З той жа аналогіі на адпаведныя спецыяльнасці без іспытаў змогуць паступаць выпускнікі профільных класаў аграрнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці.
Паводле даных Мінадукацыі, у Беларусі каля 4 тыс. дзяцей вучацца ў профільных класах вайскова-патрыятычнай накіраванасці.
На падвышаным узроўні вывучаюцца матэматыка і фізіка, матэматыка і гісторыя Беларусі, хімія і біялогія, хімія і матэматыка, грамадазнаўства і замежная мова, геаграфія і матэматыка, замежная мова і матэматыка, фізічная культура і біялогія.
Абавязковым у такіх класах з’яўляецца факультатыў “Гатовы Радзіме служыць!” або “Юны пагранічнік”.
Профільныя класы з’явіліся ў 2015 годзе.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі перавысіла 3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваBySol выключаны з Міжнароднага гуманітарнага фонду, але можа падаваць у яго заяўкі як гасцявая арганізацыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года палітвязнямі было прызнана больш за 4 тыс. чалавек — ШыянокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ жніўні колькасць занятых у эканоміцы Беларусі вырасла на 8,2 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 26 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка