На вучэннях вайскоўцаў тылу задзейнічаны палявы хлебазавод, які выпякае больш за 1,2 тоны за дзень

31 сакавіка, Позірк. У рамках праверкі боегатоўнасці вайскоўцы тылу 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады “разгарнулі аддзяленні экіпіроўкі, палявыя харчовыя пункты, палявыя лазні, месцы для запраўкі тэхнікі”, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Брыгада дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна (Віцебская вобласць), месца вучэнняў не ўдакладняецца.
Адзначаецца, што на вучэннях “функцыянуе палявы механізаваны хлебазавод”, які “вырабляе больш за 1,2 тоны хлеба ў суткі”.
“Транспартам батальёнаў і брыгады атрымана і паднята больш за 2 тыс. тон запасаў матэрыяльных сродкаў, сярод іх гаручае, боепрыпасы, прадукты харчавання і іншыя сродкі”, — гаворыцца ў паведамленні ваеннага ведамства.
Паводле слоў намесніка камандзіра па тыле — начальніка тылу брыгады Дзяніса Краўчука, “тэхніка, якая прыбыла з народнай гаспадаркі, была дазапраўлена да поўных бакаў і размеркавана ў воінскія часці”.
“Ваеннаабавязаныя, якія паступілі на пасады афіцэраў тылу і малодшых спецыялістаў тылу, прайшлі спецыяльную падрыхтоўку. Спачатку з імі былі праведзеныя тэарэтычныя заняткі, далей яны былі задзейнічаныя ў разгортванні многіх аб’ектаў”, — сказаў Краўчук.
Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Беларусі носіць “комплексны характар”, яе мерапрыемствы “будуць нарошчвацца”, заявіў 15 сакавіка начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктар Гулевіч.
19 сакавіка Мінабароны паведамляла, што на зборы прызвана да 5 тыс. ваеннаабавязаных.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ трэцім квартале доля занятых у эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склала 85,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзве дэкады кастрычніка суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка