Мінск 20:10

Амаль на 20% павялічыцца колькасць беларусаў, якіх накіруюць на вучобу ў ваенныя ВНУ РФ

Крыніца: sputnik.by

3 красавіка, Позірк. У параўнанні з мінулым годам на 19,59% павялічыцца колькасць беларусаў, якія будуць накіраваныя на навучанне ў вайсковыя ВНУ Расіі, вынікае з паведамлення Міністэрства абароны.

У 2024 годзе плануецца накіраваць на навучанне ў 16 ваенных ВНУ Міністэрства абароны РФ 116 курсантаў. У 2023 на вучобу ў Расію адправілі 97 беларускіх курсантаў, у 2013-м — каля ста.

Адборам і прыёмам дакументаў займаецца Ваенная акадэмія Беларусі.

Беларускія курсанты будуць навучацца ў пецярбургскіх Ваеннай акадэміі сувязі, Міхайлаўскай ваеннай акадэміі, Ваенна-касмічнай акадэміі імя А.Ф. Мажайскага і Ваенна-медыцынскай акадэміі, Яраслаўскім вучылішчы супрацьпаветранай абароны, Чарапавецкім ваенным універсітэце радыёэлектронікі, Разанскім паветрана-дэсантам вучылішчы, Новасібірскам камандным вучылішчы па спецыяльнасці “ўжыванне падраздзяленняў вайсковай разведкі”.

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў для беларускай арміі ажыццяўляецца ў ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Расіі ў рамках пагаднення аб падрыхтоўцы ваенных кадраў для дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Усяго ў сілавыя навучальныя ўстановы і ўстановы адукацыі Беларусі, уключаючы ВНУ МУС і МНС, у 2024 годзе плануецца прыняць 1.250 курсантаў.

Падчас навучання курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (рэчавым, харчовым і грашовым). Пражыванне арганізавана ў казармах і інтэрнатах.

Пасля выпуску афіцэру гарантаваны інтэрнат альбо выплачваецца кампенсацыя за арэнду жылля. Таксама вайсковец у адпаведнасці з заканадаўствам валодае правам атрымання льгот і прэферэнцый.

Падзяліцца: