Былы кіраўнік ФПБ Орда заявіў аб прадухіленні ў 2020 годзе грамадзянскай вайны і абвінаваціў “ворагаў” у спробах зладзіць лакдаўн

5 красавіка, Позірк. “Эканоміка краіны, развіццё вытворчасцей, выбарчыя кампаніі, змяненне Канстытуцыі краіны, распрацоўка падыходаў па нацыянальнай бяспецы — гэта ўсё таксама справа прафсаюзаў”, — заявіў Міхаіл Орда, які да 5 красавіка займаў пасаду старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, з’ездзе арганізацыі ў Мінску, які адбыўся ў той жа дзень.
“Паказальнымі ў гэтым плане” ён назваў падзеі 2020 года: “спробы спыніць вытворчасці, беларусаў спрабавалі збіць з панталыку і, па сутнасці, уцягнуць у грамадзянскую вайну” (цытата паводле 1prof.by).
“Але народ на правакацыі не паддаўся. У многім менавіта дзякуючы прафсаюзам тады ворагам нашай дзяржавы не ўдалося зладзіць масавыя лакдаўны і спыніць вытворчасці (верагодна, маецца на ўвазе перыяд пандэміі каранавіруса вясной 2020 года, калі, у адрозненне ад большасці развітых краін, сур’ёзныя абмежаванні ў Беларусі не ўводзіліся. — “Позірк”.)“, — сказаў ён.
У канцы таго года федэрацыяй было нібыта “сабрана і накіравана ў Еўрасаюз больш за 1 млн 300 тыс. подпісаў працоўных, якія наўпрост заявілі, што выступаюць супраць санкцый”, дадаў Орда, “але выразнага адказу заходнія чыноўнікі на гэты зварот так і не далі”.
“Усе іх санкцыі і абмежаванні накіраваныя на адну мэту — разбурыць эканоміку нашай краіны. Пазбавіць людзей працы і заробкі. І ад гэтай сваёй палітыкі добраахвотна яны не адмовяцца”, — заявіў палітык.
Паводле сцвярджэння Орды, пазіцыю ФПБ аб незаконнасці санкцый “падтрымліваюць вельмі многія калегі з замежных краін”: “У іх ліку, напрыклад, Кітай, нацыянальныя прафцэнтры арабскіх дзяржаў, Афрыкі, постсавецкай прасторы. Толькі ў 2023 годзе прафсаюзнымі структурамі ФПБ заключана 19 новых міжнародных пагадненняў аб супрацоўніцтве”.
На думку выступоўцы, “аднабаковыя эканамічныя абмежавальныя меры Захаду не працуюць”, а беларуская эканоміка “за апошнія гады не проста адаптавалася да ўсіх знешніх выклікаў, але па многіх напрамках нарасціла свой патэнцыял”.
ФПБ, дадаў ён, працягне падтрымліваць палітыку Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамлялася, пазачарговы з’езд арганізацыі 5 красавіка абраў яе кіраўніком 56-гадовага экс-амбасадара ў Кітаі і былога кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько.
57-гадовы Орда, які кіраваў ФПБ з 2015 года, пакінуў пасаду ў сувязі з атрыманнем чарговага дэпутацкага мандата. Ён ужо засядаў у ПП НС у 2000–2012 гадах, з 2016 па 2019 гады — у Савеце Рэспублікі.
Федэрацыя актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі выбарчых кампаній (сяброўства ў выбаркамах, назіранне), з’яўляецца цалкам праўладнай арганізацыяй. Мае намер атрымаць 80 месцаў ва Усебеларускім народным сходзе.
Дзейнасць незалежных прафсаюзаў у краіне дэ-факта забаронена і крыміналізавана.
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка