Мінабароны абвясціла “ключавы этап” праверкі боегатоўнасці

9 красавіка, Позірк. З 9 па 11 красавіка ў рамках комплекснай праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл адбываецца “брыгаднае тактычнае вучэнне з баявой стральбой”.
Паводле інфармацыі абароннага ведамства, вучэнні з’яўляюцца “ключавым этапам праверкі боегатоўнасці, па выніках якой падраздзяленні ацэняць на прадмет здольнасці выконваць задачы паводле прызначэння ў розных умовах абстаноўкі”.
Паведамляецца, што на палігонах у Віцебскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях будуць адпрацаваныя “абарончыя дзеянні: адбіццё наступу ўмоўнага праціўніка, знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп, нанясенне агнявога паражэння перадавым атрадам праціўніка і агнявая падтрымка войскаў, якія абараняюцца”.
9 красавіка “ў раён выканання задач падраздзяленнямі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання” (дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці) прыбыў міністр абароны Віктар Хрэнін.
У апошні раз пра пачатак чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Міністэрства абароны паведамляла 5 красавіка, тады гэта тычылася дыслакаванай у Гродне 6-й асобнай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.
Наведваючы гэты горад 2 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады “рыхтуюцца да вайны”.
26 сакавіка, інспектуючы месцы дыслакацыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць), Лукашэнка загадаў знішчаць любых парушальнікаў мяжы, заявіўшы, што Беларусь і Расія самі не збіраюцца нападаць на краіны Захаду.
Праверка боегатоўнасці пачалася ва Узброеных сілах 11 сакавіка.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства