Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы 11 красавіка ў Маскве

10 красавіка, Позірк. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць перамовы 11 красавіка ў Маскве, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы апошняга.
Сцвярджаецца, што яны маюць намер абмеркаваць “тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні”.
“У цэнтры ўвагі на перамовах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існыя выклікі і пагрозы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што 12 красавіка Лукашэнка і Пуцін будуць удзельнічаць у “сумесным мерапрыемстве з нагоды Дня касманаўтыкі”. Яны “падвядуць вынікі праведзенай місіі” на Міжнароднай касмічнай станцыі, дзе “ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы”, “пагутараць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы”.
Адметна, што галоўны навуковы сакратар Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Васіль Гурскі на прэс-канферэнцыі 10 красавіка заявіў, што беларуская касманаўтка Марына Васілеўская, якая ўдзельнічала ў згаданай місіі, 11 красавіка павінна вярнуцца ў Мінск.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся тэт-а-тэт 28 студзеня ў Санкт-Пецярбургу — перад пасяджэннем Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка