Долар, юань і еўра падаражэлі на біржавых таргах 10 красавіка

10 красавіка, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 красавіка.
Курс долара вырас да 3,2614 рубля (+0,0063, +0,19%), юаня — да 4,5038 рубля за 10 (+0,0126, +0,28%), еўра — да 3,5454 (+0,0182, +0,52%).
Расійскі рубель патаннеў да 3,4986 за 100 (-0,0123, -0,35%).
На мінулым працоўным тыдні (1–5 красавіка) курс долара вырас на 0,06% (з 3,2523 да 3,2544), юаня — на 0,5% (з 4,4589 да 4,4814 за 10), расійскага рубля — на 0,03% (з 3,5174 да 3,5185 за 100), еўра – на 0,46% (з 3,5097 да 3,526).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).
За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства