У Расіі недастаткова сіл у Беларусі для ўварвання, заяўляе спікер памежнай службы Украіны

10 красавіка, Позірк. Сітуацыя на мяжы з Беларуссю за апошні час не змянілася, “становішча цалкам кантраляванае”, заявіў на брыфінгу 10 красавіка спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
“Мы працягваем нарошчваць нашыя абаронныя магчымасці, а таксама ўмацаванні непасрэдна па лініі мяжы ў інжынерным дачыненні, — сказаў ён. — Мы разумеем, што гэты кірунак застаецца пагрозлівым, бо Беларусь працягвае падтрымліваць Расію ў вайне, якую краіна-тэрарыст развязала супраць нашай дзяржавы”.
“Але, на шчасце, па той бок мяжы ў Расіі няма дастатковых сіл, каб здзейсніць уварванне на тэрыторыю нашай дзяржавы. У свой час тыя падраздзяленні, якія Расія трымала на тэрыторыі Беларусі (яны знаходзіліся на беларускіх палігонах, праходзілі там навучанне, падрыхтоўку), Расія вывела паступова на сваю тэрыторыю, але ў рамках ратацыі новыя не завяла”, — дадаў прадстаўнік ДПСУ.
Паводле яго слоў, на беларускай тэрыторыі застаецца “пэўная колькасць расійскіх вайскоўцаў”, аднак гэта з большага “персанал, які абслугоўвае тэхніку, звязаны з лагістыкай”, але “не нейкія ўдарныя падраздзяленні, якія могуць стаць пагрозай”.
“Але паўтаруся, што мы працягваем нарошчваць нашыя абаронныя магчымасці па ўсёй лініі мяжы з Беларуссю — ад Валыні да Чарнігаўшчыны. Гэта інжынерныя ўмацаванні непасрэдна лініі мяжы, інжынерна-фартыфікацыйныя збудаванні ў прыграніччы, каб <…> нашыя ўкраінскія абаронцы мелі магчымасць адбіць любую атаку, калі такая атака адбудзецца”, — заявіў Дземчанка.

На мяжы з Беларуссю будзе тры лініі абароны, але пагрозы нападу пакуль няма — Зяленскі
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка