Мінфін Польшчы: Абмежаванні на ўвоз у Беларусь аўтамабіляў уведзеныя для выкаранення абыходу санкцый

11 красавіка, Позірк. Абмежаванні на ўвоз у Беларусь аўтамабіляў з аб’ёмам рухавіка больш за 1,9 літра ўведзеныя як “эфектыўная мера па выкараненні практыкі абыходу санкцый”, паведаміла Міністэрства фінансаў Польшчы Deutsche Welle (DW).
Адзначаецца, што фінансавае ведамства разглядае Беларусь як “краіну высокай рызыкі”, вядомай дапамогай у абыходзе антырасійскіх санкцый.
Мінфін спаслаўся на рэгламент Савета Еўрасаюза ад 2014 года, які забараняе “свядомы і наўмысны ўдзел у дзейнасці” па абыходзе санкцыйных абмежаванняў. Неабходнасць прадастаўляць на мяжы даведку ад вытворцы аўтамабіля ў ведамстве тлумачаць “патрабаваннямі мытнага кодэкса”.
Разам з тым Мінфін не патлумачыў, чаму забарона распаўсюджваецца менавіта на аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка больш за 1,9 літра.
У канцы сакавіка Польшча, Латвія і Літва перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з аб’ёмам рухавіка больш за 1,9 літра коштам звыш 50 тыс. еўра.
Афіцыйна пра новыя абмежаванні не паведамлялася.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



