Старшынёй Савета Рэспублікі зноў абраная Качанава — аднагалосна

12 красавіка, Позірк. Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання абраная Наталля Качанава, паведамляе прэс-служба верхняй палаты.
За яе кандыдатуру прагаласаваў кожны з 58 тых, хто браў бюлетэні.
25 верасня палітыку споўніцца 64 гады. Яна родам з Полацка (Віцебская вобласць). Скончыла Наваполацкі палітэхнічны інстытут і Акадэмію кіравання.
У сістэме дзяржкіравання з 2002 года. Займала пасады старшыні Наваполацкага гарвыканкама, намесніка прэм’ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
5 снежня 2019 года была прызначаная Аляксандрам Лукашэнкам членам Савета Рэспублікі сёмага склікання, абраная яго старшынёй.
Лічыцца адной з самых адданых прыхільніц рэжыму і асабіста Лукашэнкі, што неаднаразова пацвярджала словамі.
20 лютага ў Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі сталічных устаноў аховы здароўя яна заявіла, што “такой улады, як у Беларусі, няма нідзе — яна абсалютна народная”.
Кажучы пра вайну ва Украіне летась у верасні, Качанава сцвярджала, што “ўсе абвінавачванні нашай дзяржавы нібыта ў дапамаганні агрэсіі — поўны абсурд і брудная хлусня”.
Знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі краін Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Швейцарыі, Японіі і Украіны.


- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прадстаўнікамі Еўракамісіі і ЕСЗД падтрымку для беларусаў і санкцыі для рэжымуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДля вызваленых палітвязняў сабрана амаль 97 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка