Брэнд “БелДжы” ўпершыню трапіў у дзясятку самых прадаваных легкавых аўтамабіляў на рынку РФ

13 красавіка, Позірк. Беларуска-кітайскі брэнд “БелДжы” (Belgee) упершыню трапіў у дзясятку самых прадаваных марак на расійскім рынку легкавых аўтамабіляў, паведамляе аналітычнае агенцтва “Аўтастат” (РФ).
У сакавіку 2024 года было рэалізавана 2.732 аўтамабілі (інфармацыя аб продажах у іншыя месяцы не прадстаўлена). Гэта 9-е месца.
Сёння ў Расіі прадаецца толькі адна мадэль “БелДжы” — красовер X50, створаны на аснове Geely Coolray.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прызнала гэты аўтамабіль лепшым у 2023 годзе ў катэгорыі SUV (ад англ. sport utility vehicle — “спартыўна-утылітарны аўтамабіль”).
На расійскім рынку таксама прадстаўлена кітайская марка Geely (зборка адбываецца ў тым ліку ў Беларусі — на заводзе “БелДжы”). У сакавіку было прададзена 15.004 адзінкі, што забяспечыла ёй 3-е месца ў рэйтынгу продажаў.
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.

- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка