СМІ: Літва можа закрыць пункт пропуску Шальчынінкай на мяжы з Беларуссю

17 красавіка, Позірк. З сярэдзіны сакавіка назіраецца павелічэнне затораў на ўсіх аўтамабільных пунктах пропуску на мяжы паміж краінамі Еўрасаюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, пры гэтым існуе рызыка закрыцця Літвой пункта пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі), паведамляе расійскае выданне “Камерсант” са спасылкай на дырэктара па міжнародных транспартных аперацыях лагістычнай кампаніі FM Logistic ў Расіі Яраслава Белавусава.
Паводле яго слоў, Шальчынінкай можа быць зачынены ўжо ў сярэдзіне траўня.
Тэрміны дастаўкі тавараў, паводле яго інфармацыі, павялічыліся з-за затораў на 7–10 дзён, тарыфы выраслі на 40–50% у параўнанні з лютым. Асноўнай прычынай чэргаў з’яўляецца закрыццё з 1 сакавіка двух пунктаў пропуску на беларуска- літоўскай мяжы — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
Белавусаў адзначыў, што тэрмін чакання ў чарзе на мяжы Літвы і Беларусі ў пунктах пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) на ўезд у Беларусь складае 5–6 дзён, на выезд — каля 20 дзён.
У чарзе на адзіным працоўным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы) на ўезд у Беларусь можна прастаяць 14–17 дзён, на выезд — 1–2 дні, сказаў Белавусаў.
Таксама з 23 сакавіка ў гэтым пункце пропуску ўведзены дадатковы кантроль для ўсіх транзітных грузаў, якія ідуць у трэція краіны па тэрыторыі РФ. Дадаткова з польскага боку запытваецца кантракт паміж прадаўцом і пакупніком, аплатнае даручэнне на груз і ліст-абавязацельства ад прадаўца і атрымальніка, што тавар далей не будзе рэалізаваны на тэрыторыі РФ, паведаміў прадстаўнік транспартнай кампаніі.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першую палову 2025 года знізіўся на 14,6% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–30 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка