Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін
21 красавіка, Позірк. На канферэнцыі спікераў парламентаў краін Еўрасаюзу Святлана Ціханоўская заявіць пра неабходнасць адзінай стратэгіі ЕС у дачыненні да Беларусі і “распавядзе пра ролю Беларусі ў кантэксце вайны і рэгіянальнай бяспекі”, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Падкрэсліваецца, што Ціханоўская выступіць перад спікерамі парламентаў 37 краін.
“Адна з мэтаў візіту — нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], але не беларусаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Трэба адрозніваць беларусаў ад прарасійскага рэжыму. Беларусы супраць гэтага рэжыму, і іх трэба падтрымліваць, у тым ліку выдаваць ім візы”.
Ціханоўская таксама “закліча парламенты ствараць групы сяброў Беларусі, адвакатаваць падтрымку для Беларусі перад урадамі сваіх краін, арганізаваць праграмы стажыровак для маладых беларусаў”, дадалі ў прэс-службе.
Таксама ў праграме двухбаковыя сустрэчы Ціханоўскай са спікерамі, у тым ліку на тэму дапамогі незалежным медыя і грамадскай супольнасці, рэпрэсаваным і іх сем’ям. Як адзначае прэс-служба, дэмлідар абмяркуе з лідарамі парламентаў дэмакратычных краін магчымасці ціску на рэжым і крокі па вызваленні палітвязняў, адзначае прэс-служба.
Акрамя гэтага, Ціханоўская возьме ўдзел у сесіі “Стратэгічная аўтаномія Еўрапейскага саюзу сутыкнулася з новымі выклікамі для ліберальных дэмакратый у часы сацыяльных сетак і штучнага інтэлекту ў дачыненні да замежнай і абароннай палітыкі: незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну і канфлікт на Блізкім Усходзе“.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС пройдзе 22–23 красавіка ў Пальма-дэ-Маёрцы (Іспанія).
18 красавіка дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі заявіў, што на канферэнцыі будзе два “асаблівых госця” — кароль Іспаніі і Ціханоўская. Паводле яго слоў, гэта “візіт унікальны, такога ў гісторыі Беларусі ніколі не было”.
Парламенты розных краін, падкрэсліў Кучынскі, “на практычным і сімвалічным узроўні могуць шмат чым дапамагчы” Беларусі. Ён згадаў праграмы падтрымкі, рэабілітацыі былых палітвязняў і праграму апякунства ад парламентарыяў.
Канферэнцыя спікераў парламентаў краін ЕС — штогадовы форум, у якім таксама прымаюць удзел кіраўнікі парламентаў краін — кандыдатаў у Еўрасаюз. З’яўляецца пляцоўкай для абмену думкамі, інфармацыяй і вопытам, накіраваная на павышэнне ролі заканадаўчых органаў улады, падтрымлівае іх супрацоўніцтва і кантралюе каардынацыю міжпарламенцкай дзейнасці ЕС на самым высокім узроўні.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа адзін дзень Мінгарсуд разгледзіць пяць пазоваў аб ліквідацыі спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУлады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бяспекі ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка