Да двух гадоў пазбаўлення волі за супрацоўніцтва з “Белсатам” прыгаворана Анастасія Мацяш

22 красавіка, Позірк. Мінскі гарадскі суд 19 красавіка прыгаварыў Анастасію Мацяш да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 500 базавых велічынь (20.000 рублёў на сёння) па ч. 3 арт. 3611 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміоаванні)
Паводле версіі абвінавачання, яна была кансультантам тэлеканала “Белсат”, які мае ў Беларусі адпаведны статус.
Згодна з прысудам, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з’яўлялася “моўным кансультантам Польскага тэлебачання “TVP”, у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал “БЕЛСАТ tv BELSAT”. Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты.
У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у “экстрэмісцкай дзейнасці” яна нібыта атрымала “злачынны” даход у памеры 40.000 польскіх злотых, 12.258 долараў і 8.575 еўра.
Паведамляецца, што ў асуджанай быў канфіскаваны асабісты кампутар і мабільны тэлефон, “з абвінавачанай спагнана 102.415 рублёў і 12 капеек у якасці даходу, атрыманага злачынным шляхам”.
Сваю віну Мацяш не прызнала.
27 студзеня займаючая на той момант пасада дырэктар польскага тэлеканала “Белсат”, які вяшчае на Беларусь, Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла, што 17 чалавек, якія працавалі на канал, сядзяць у беларускіх турмах.
Досвед працы ў медыя, прызнаных “экстрэмісцкімі” пасля выбараў 2020 года, з’яўляецца для беларускіх уладаў дастатковай падставай для крымінальнага пераследу журналістаў, нават калі на момант прысваення СМІ згаданага статусу супрацоўніцтва было спынена.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады распачалі кампанію па ліквідацыі і крыміналізацыі незалежных СМІ, якая працягваецца да гэтага часу. Магчымасці працаваць у нацыянальнай юрысдыкцыі былі пазбаўлены дзясяткі рэспубліканскіх і рэгіянальных медыя. Многія з іх зараз працуюць на эміграцыі.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у няволі знаходзяцца 36 прадстаўнікоў СМІ.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка