Абвешчаны прызыў афіцэраў запасу — выпускнікоў вайсковых кафедр і факультэтаў, колькасць засакрэчаная

29 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Узброеныя сілы (УС) і органы пагранічнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія “не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзерве”.
Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прызначыць афіцэраў запасу на вайсковыя пасады, даць ім доступ да дзяржсакрэтаў “у парадку, вызначаным актамі заканадаўства для ваеннаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя (спецыяльныя) зборы, ваенную службу на падставе мабілізацыі”.
Гранічная колькасць афіцэраў, якія прызываюцца, аднесена да інфармацыі “для службовага карыстання”. Не раскрывае яе і прэс-служба Мінабароны, якая ўдакладняе, што гаворка ідзе пра прызыў асоб, якія прайшлі навучанне паводле праграм падрыхтоўкі афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або факультэтах, маюць афіцэрскае званне і залічаныя ў запас.
Ваеннае ведамства адзначае, што УС праводзяць такія мерапрыемствы “штогод на планавай аснове”. Рэалізацыя гэтага дакумента, як сцвярджаецца, “дазволіць падвысіць узровень укамплектаванасці першасных вайсковых пасад афіцэрскага складу, <…> забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву”.
Аналагічны ўказ ад 10 сакавіка 2023 года прадугледжваў прызыў да 230 чалавек ва УС і да 20 чалавек у органы пагранічнай службы (да таго прызыў праводзіўся толькі ва УС).
Цяперашні прызыў стане адзінаццатым. Упершыню такі ўказ быў падпісаны ў 2002 годзе (260 чалавек), затым — у 2005-м (да 200), пасля чаго была дзесяцігадовая паўза. У 2016–2021 гадах прызывалася да 100 чалавек.
У 2022 годзе гэтая колькасць была павялічана ў 1,5 разы — да 150, а сам указ быў падпісаны ў дзень уварвання расійскіх войскаў ва Украіну — 24 лютага. Тады падкрэслівалася, што прызыў “не звязаны са становішчам у рэгіёне”.

- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


