Сярэдні ўзрост работнікаў у Беларусі перавысіў 42 гады — Белстат

1 траўня, Позірк. Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі ў 2023 годзе склала 4 млн 152,2 тыс. чалавек — на 1,5% менш (62,1 тыс.), чым па выніках 2022-га, вынікае з аналізу “Позірка” даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта да свята працы.
Доля жанчын сярод усіх занятых у эканоміцы склала 50,3%, мужчын — 49,7% (за год гэтыя паказчыкі не змяніліся).
Работнікі ў працаздольным узросце склалі 83,6% (83,7%).
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу працавалі 79,6% (у 2022-м — 79%), у сельскай мясцовасці — 20,4% (21%).
Сярэдні ўзрост занятых — 42,1 года (41,9). Як раней паведамляў “Позірк”, на 1 студзеня 2024 года сярэдні ўзрост жыхароў краіны склаў 41,5 года. Удзельная вага моладзі (да 31 года) склала 20,5% (21,5%) ад агульнай колькасці занятых.
Пяцёрка найбольш масавых галін эканомікі па занятасці насельніцтва (паводле даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак): прамысловасць — 23,4% (23,8%), аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў — 13,7% (14,3%), адукацыя — 11,1% (10,4%), сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 10,1% (8,6%), ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 7,9% (7,7%).
98,7% занятых як і годам раней мела адну працу, шукала дапрацоўку — 1,4% (1,6%), асноўную і дадатковую працу — 1,3% (не змянілася), другую працу — 1,4% (1,6%).
Колькасць занятых у Беларусі змяншаецца многія гады. У 2010 годзе іх было 4,703 млн, 2011-м — 4 млн 691,2 тыс., 2012-м — 4 млн 612,1 тыс., 2013-м — 4 млн 578,4 тыс., 2014-м — 4 млн 550,5 тыс., 2015-м — 4 млн 496 тыс., 2016-м — 4 млн 405,7 тыс., 2017-м — 4 млн 353,6 тыс., 2018-м — 4 млн 337,9 тыс., 2019-м — 4 млн 334,2 тыс., 2020-м — 4 млн 319,6 тыс., 2021-м — 4 млн 284,5 тыс., 2022-м — 4 млн 214,3 тыс.
- Грамадства, ЭканомікаЖаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 года скарацілася з 3,3% да 2,7% — міністр працыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС цана на электраэнергію расце насуперак абяцанням уладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФранцузскі сенатар заклікаў не верыць ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь займае перадапошняе месца ў ЕАЭС па ўзроўні намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў мінскім метро выяўлена каля тысячы небяспечных прадметаў — кіраўнік метрапалітэнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені страхавыя арганізацыі сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым годам раней — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаСпынена фінансаванне інвестпраектаў у Беларусі міжнароднымі банкамі на 19 млн еўра — Інстытут эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа сустрэчы альянсу парламенцкіх груп "За дэмакратычную Беларусь" выступяць дэпутаты з Італіі, Францыі, Украіны, Грузіі і іншых краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка