Кіраўнік мальтыйскай дыпламатыі і Ціханоўская абмеркавалі дапамогу ЕС беларускім супольнасцям

2 траўня, Позірк. Дапамога Еўрасаюза беларускім супольнасцям, а таксама падзеі ў Беларусі і Украіне абмяркоўваліся 2 траўня на Мальце падчас сустрэчы кіраўніка МЗС гэтай астраўной дзяржавы Яна Борга і дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Мальтыйскі чыноўнік напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “пацвердзіў рашучую падтрымку натхняльных намаганняў” Ціханоўскай “на варце і абароне вяршэнства закону і правоў чалавека ў Беларусі на карысць беларусаў”.
Візіт беларускага палітыка на Мальту на запрашэнне Борга пачаўся 2 траўня. У праграме паездкі яе сустрэчы з прэзідэнтам Мірыям Спітэры Дэбона, спікерам парламента Анджэла Фаруджа.
Чакаецца, што 3 траўня будзе падпісанае пагадненне аб супрацы паміж беларускімі дэмсіламі і Еўрапарламентам.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


