Вялікабрытанія і ЗША запатрабавалі ад Беларусі перастаць рэпрэсаваць журналістаў

4 траўня, Позірк. “Беларускі рэжым павінен спыніць варожыя дзеянні супраць незалежных СМІ”, — заявіла брытанскі міністр па справах Еўропы Нус Гані з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы (3 траўня).
Як паведамляе амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі, яна салідарызавалася з “мужнымі беларускімі журналістамі, змешчанымі ў турму за пошук праўды”, а таксама вітала “тых, хто працягвае даносіць важную інфармацыю ў выгнанні, нягледзячы на неспрыяльную сітуацыю”.
Дыпламатычнае прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску з той жа нагоды адзначыла, што ў сучасным свеце “свабодная прэса мае вырашальнае значэнне для свабоднага і дэмакратычнага грамадства”.
“Мы выказваем падзяку журналістам і работнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія імкнуцца да большай падсправаздачнасці, празрыстасці і інфармаванасці грамадства, — гаворыцца ў паведамленні. — У Беларусі і ў іншых краінах яны часта працуюць перад абліччам пераследу і гвалту. Усе беларускія журналісты, якія імкнуліся да дэмакратыі і празрыстага асвятлення падзеяў, павінныя быць неадкладна вызваленыя”.
У сваю чаргу дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што “свабодны паток дакладнай інфармацыі, ідэй і меркаванняў <…> неабходны для празрыстага, адказнага кіравання, у якое ўцягнутыя ўсе бакі”.
“У сваім імкненні да праўды журналісты сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай небяспекай толькі за тое, што выконваюць сваю працу, — канстатаваў кіраўнік амерыканскай дыпламатыі. — У 2023 годзе было забіта больш журналістаў, чым за любы іншы год за апошні час”.
“Аўтарытарныя ўрады і недзяржаўныя суб’екты працягваюць выкарыстоўваць дэзінфармацыю і прапаганду, каб сарваць абмен меркаванняў у грамадстве і перашкодзіць намаганням журналістаў па інфармаванні грамадскасці, прыцягненню ўрадаў да адказнасці і раскрыццю праўды”, — падкрэсліў ён.
Блінкен заклікаў усе краіны “рабіць больш для абароны журналістаў” і ў чарговы раз заявіў пра “нязменную падтрымку” ЗША “вольных і незалежных СМІ па ўсім свеце”.

Беларусь апусцілася на 10 пазіцый у індэксе свабоды прэсы "Рэпарцёраў без межаў"

Вонкавы ціск на ўлады Беларусі можа паўплываць на сітуацыю з журналістамі ў няволі, лічыць Бастунец
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка