ЕС плануе пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі

8 траўня, Позірк. Пастаянныя прадстаўнікі 27 краін ЕС абмяркоўваюць 8 траўня пашырэнне санкцый супраць Беларусі, якая з’яўляецца “практычна інтэграванай у Расію васальнай дзяржавай Крамля”, паведамляе выданне Politico.
Адзначаецца, што Еўракамісія прапануе абмежаваць беларускі экспарт золата, нафты, газу і алмазаў. Мяркуецца, што кампаніям з краін ЕС будзе забаронена прадаваць Беларусі прадметы раскошы, марское навігацыйнае абсталяванне, а таксама тавары і тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў нафтагазавай прамысловасці.
Паводле інфармацыі выдання, разглядаецца забарона еўрапейскім кампаніям аказваць паслугі Беларусі, таксама магчыма пашырэнне спектру забароненых для паставак у краіну тавараў падвойнага прызначэння.
Пры гэтым паведамляецца, што паколькі Беларусь з’яўляецца буйным экспарцёрам калійных угнаенняў і некаторых харчовых тавараў, асобныя краіны ЕС асцерагаюцца рэзкага росту цэн на прадукты харчавання ў трэціх краінах у выпадку поўнай блакіроўкі адпаведнага беларускага экспарту. Аднак, паводле даных выдання, Еўракамісія лічыць, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі не паўплываюць на пастаўкі пшаніцы або угнаенняў у “найбольш уразлівыя трэція краіны”.
18 красавіка Еўрапейскі савет ухваліў увядзенне пошлін на ўвоз у ЕС збожжавых, алейных культур і прадуктаў іх перапрацоўкі з Расіі і Беларусі, уключаючы пшаніцу, кукурузу і сланечнікавы шрот.


- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка

