Літоўская мытня затрымала два аўтамабілі Tesla Cybertruck, якія везлі ў Беларусь

8 траўня, Позірк. Літоўскія мытнікі затрымалі два аўтамабілі Tesla Cybertruck 2023 года выпуску, якія везлі ў Беларусь.
Паводле інфармацыі партала навін Delfi, кошт машын складае больш за 200 тыс. еўра.
Мытнікі падазраюць, што аўтамабілі былі прызначаныя для пакупніка з Расіі. На экспарт легкавых аўтамабіляў у гэтую краіну Еўрасаюз увёў санкцыі яшчэ ў 2014 годзе.
Кіроўцаў аўтамабіляў адпусцілі пасля допыту. Крымінальная служба мытні пачала расследаванне па факце кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.
Медыя адзначае, што літоўская мытня ўзмацніла кантроль над экспартам электрамабіляў у трэція краіны. Delfi спасылаецца на даныя даследавання 2023 года, згодна з якімі амаль кожны другі аўтамабіль, экспартаваны ў трэція краіны (Беларусь, Казахстан, Узбекістан і інш.) коштам ад 50 тыс. еўра, пазней трапляў на расійскі рынак.
Напрыканцы сакавіка Польшча, Латвія і Літва перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з аб’ёмам рухавіка больш за 1,9 літра коштам звыш 50 тыс. еўра.
У красавіку Міністэрства фінансаў Польшчы назваў уведзеныя абмежаванні “эфектыўнай мерай па выкараненні практыкі абыходу санкцый”.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць збожжаўборачных камбайнаў і трактароў у аграсектары зменшылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- У першую пяцідзёнку сакавіка актыўнасць нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, фіксавалася толькі ля мяжы з ЛатвіяйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


