На кампенсацыю ад закрыцця мяжы з Беларуссю для польскага бізнесу выдзелена 1,25 млн долараў

14 траўня, Позірк. Бізнесмены з гмін Кузніца і Грудэк могуць і надалей звяртацца па кампенсацыю страт ад закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю, адпаведную пастанову 13 траўня падпісаў кіраўнік Падляскага ваяводства Польшчы Яцэк Бжазоўскі.
Паводле інфармацыі прэс-службы ваяводства, на гэтыя мэты да канца года з агульнага рэзерву дзяржаўнага бюджэту выдзелена 5 млн злотых (1,25 млн долараў).
Рух у аўтамабільным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (з беларускага боку — Брузгі) быў спынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, Баброўнікі (Бераставіца) — 10 лютага 2023-га (пасля асуджэння рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе).
Летась у чэрвені мінулага польскі закон аб ахове дзяржмяжы дапоўнілі палажэннем, якое дае магчымасць звяртацца за пакрыццём страт прадпрыемствам, што працуюць на тых жа тэрыторыях, дзе размешчаны закрытыя пункты пропуску. Бізнес можа падаваць тры заявы на кампенсацыю, разлічаную на аснове даходу арганізацыі, і дзевяць — на аснове колькасці супрацоўнікаў.
Паводле даных дэпартамента кіравання нерухомасцю Падляскага ваяводства, па кампенсацыю ўрону звярнуліся 26 арганізацый, вынесена 137 станоўчых рашэнняў на суму 8 млн 145,758 тыс. злотых (2,04 млн долараў).
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

