СК завёў крымінальную справу ў дачыненні да 104 эмігрантаў за святкаванне Дня Волі — пагражае канфіскацыяй нерухомасці

16 траўня, Позірк. Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой, паведамляе прэс-служба ведамства.
Іх абвінавачваюць паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і арт.3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.
“Цяпер Следчы камітэт атрымаў звесткі пра больш за сотню асоб, якія бралі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільнюса, Вроцлава, Беластока, Брусэля, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д. Спіс увесь час папаўняецца”, — заявілі ў СК.
Ведамства адзначае, што ў рамках расследавання ўжо атрыманая інфармацыя аб прыналежных падазраваным аб’ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.
“Следчым камітэтам будуць прынятыя вычарпальныя меры па забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і кампенсацыі шкоды, у тым ліку ў рамках спецыяльнай вытворчасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дзень Волі ведамства называе “антыбеларускай акцыяй”, якая “насіла выключна палітычны характар, а мэты нязменныя на працягу апошніх чатырох гадоў — імітацыя масавасці ў падтрымцы экстрэмісцкага руху, дэманстрацыя нібыта актыўнай дзейнасці фіктыўных арганізацый, атрыманне фінансавання экстрэмісцкіх ячэек, эканамічны ціск, ізаляцыя краіны на міжнароднай арэне, заклікі да прапрацоўкі больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі і яе грамадзян, кампраметацыя кіраўніцтва краіны”.
Гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР, Дзень Волі, дэмакратычная супольнасць Беларусі адзначае 25 сакавіка, афіцыйна ў краіне гэтага свята няма.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі ўнутры краіны прыводзяць да затрыманняў і судоў, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачванняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Найбольш маштабна ў Беларусі Дзень Волі адзначаўся ў юбілейным 2018 годзе — на 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР. Свята было афіцыйна дазволенае і прайшло ў розных гарадах краіны.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства