Лукашэнка папрасіў Аліева дапусціць Беларусь да аднаўлення тэрыторый у Карабаху

16 траўня, Позірк. У ходзе праведзеных 16 траўня ў Баку перамоў Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву садзейнічанне ў пасляваенным аднаўленні тэрыторый.
“Якраз надышоў той цяжкі час, калі трэба адраджаць гэтыя землі, трэба вяртаць людзей. <…> Перамаглі, перамогу ўтрымалі, цяпер трэба адраджаць”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Памочнікаў у вас тут зараз хапае, але калі мы можам на сяброўскіх пачатках удзельнічаць у гэтым… — дадаў ён. — Тэхніка, аграгарадкі, працоўныя месцы, пэўныя тэхналогіі (вашы спецыялісты, міністры добра ведаюць гэтыя тэхналогіі) — калі яны падыходзяць, калі наша тэхніка можа тут прысутнічаць і працаваць… Я на перамовах сам-насам Ільхама Гейдаравіча папрасіў: калі гэта магчыма — нейкае месца для Беларусі, — вы, калі ласка, нам яго дайце. І Ільхам Гейдаровіч такі падыход падтрымаў”.
Афіцыйны Мінск актыўна выбудоўвае адносіны з Азербайджанам, які фактычна з’яўляецца праціўнікам Арменіі — саюзніка Беларусі па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Увосень мінулага года Азербайджан правёў у Нагорным Карабаху “антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару”, у выніку якіх рэгіён цалкам перайшоў пад кантроль Баку. Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) абвясціла аб спыненні існавання самаабвешчанай дзяржавы з 1 студзеня 2024 года.
Арменія, якая падтрымлівае НКР, падвергла АДКБ крытыцы за адсутнасць падтрымкі ў вайне з Азербайджанам за Нагорны Карабах і фактычна згарнула свой удзел у дзейнасці арганізацыі.
14 траўня прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што яго краіна “фармальна з’яўляецца членам АДКБ”, але яе ўдзел у дзейнасці блока замарожаны. На пытанне, ці мае намер Ерэван заставацца членам арганізацыі або плануе выйсці з яе, кіраўнік армянскага ўрада адказаў, што гэта “тэма для далейшага абмеркавання”.
На двухбаковых перамовах 26 снежня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу Аліеў “падрабязна праінфармаваў” Лукашэнку аб сітуацыі на Каўказе, а таксама “пацвердзіў прапанову” Беларусі “прыняць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху”.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+