Мінск 06:22

Гібель прэзідэнта Ірана кардынальна не зменіць стасункі з Беларуссю, лічыць Фрыдман

Прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі
Архіўнае фота: Mehr

20 траўня, Позірк. Гібель прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі і шэрагу чыноўнікаў “кардынальна беларуска-іранскія стасункі не зменіць”, такое меркаванне выказаў у каментары “Позірку” палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Эксперт адзначыў, што Раісі і загінулы разам з ім у авіякатастрофе міністр замежных спраў Хасейн Амір-Абдалахіян адыгрывалі пэўную ролю ў іранскай палітычнай сістэме, аднак рашэнне ўмацоўваць стасункі з Расіяй і Беларуссю прымае вышэйшы кіраўнік Ірана аятала Алі Хаменеі.

Разам з тым, паводле слоў Фрыдмана, Раісі “не такая ўжо простая тэхнічная фігура”, ён мог стаць будучым спадкаемцам, паколькі яго біяграфія “вельмі працятая ісламісцкім рэжымам”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

У авіякатастрофе загінуў прэзідэнт Ірана Раісі, Лукашэнка з мінулага года чакаў яго ў Мінску

20 траўня, Позірк. Прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня ў іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. Смерць кіраўніка выканаўчай улады раніцай 20 траўня пацвердзіла дзяржаўнае інфармагенцтва Mehr. Разам з Раісі на борце верталёта былі міністр замежных спраў Хасейн Амір-Абдалахіян, …

МЗС спачувае ў сувязі з гібеллю “сапраўдных сяброў Беларусі” — прэзідэнта Ірана і шэрагу чыноўнікаў (дапоўнена)

20 траўня, Позірк. У Міністэрстве замежных спраў Беларусі “з вялікім болем успрынялі апошнія навіны з Ірана”, — такім чынам ведамства адрэагавала на гібель у авіякатастрофе прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі і шэрагу чыноўнікаў. “Гэта незаменная страта не толькі для іранскага грамадства. З жыцця …
Падзяліцца: