Літоўскія ўлады дапамогуць абнавіць школьны падручнік па беларускай мове — дарадца Ціханоўскай

27 траўня, Позірк. Пра супрацу пры падрыхтоўцы новага выдання школьнага падручніка па беларускай мове дамовілася дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы.
Паводле інфармацыі з тэлеграм-канала Ціханоўскай, на сустрэчы таксама абмяркоўвалася магчымасць перакладу на беларускую мову новых літоўскіх падручнікаў для пачатковай школы, каб выкладаць па іх у Вільнюскай гімназіі імя Франшішка Скарыны.
Адзначаецца, што “асобна ішла размова пра арганізацыю супольнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням рэфармавання сістэмы школьнай адукацыі і падрыхтоўкі новага закона пра школьную адукацыю для нацыянальных меншасцяў”.
“Важна знаходзіць рашэнні, якія дапамогуць дасягнуць балансу паміж двума рознаскіраванымі заданнямі: інтэграцыяй беларускіх дзяцей у літоўскае грамадства з аднаго боку і далучэннем іх да беларускай нацыянальнай культуры з іншага”, — заявіла пасля сустрэчы Шчытцова.
Паводле яе слоў, профільнае літоўскае міністэрства “станоўча ставіцца да ідэі правядзення канферэнцыі і выказала гатоўнасць дапамагчы ў яе арганізацыі”. “Інфармацыю ад Міністэрства мы будзем абмяркоўваць з беларускай ініцыятыўнай бацькоўскай групай”, — паведаміла дарадца Ціханоўскай.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+