Ціханоўская: Каардынацыйная рада павінна стаць пляцоўкай для ўзгаднення стратэгій дэмсіл

28 траўня, Позірк. Каардынацыйная рада трэцяга склікання павінна стаць “пляцоўкай для ўзгаднення агульных стратэгій” дэмакратычных сіл, месцам “для дыскусій і кансультацый, для каардынацыі кампаній, для максімальна зладжанага фарміравання бачання новай Беларусі”, заявіла 28 траўня ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Спадзяюся, што КР працягне працу па ўмацаванні адзінства дэмакратычнага руху. Упэўненая, што дзейнасць новага складу стане больш публічнай: там будуць падымаць і абмяркоўваць пытанні, якія актуальныя для беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі”, — падкрэсліла палітык.
“Кожнага, хто ўдзельнічаў у выбарах”, яна назвала “сапраўдным героем”. “Я ганаруся вашай адвагай і стойкасцю. Вы паказваеце ўсяму свету, што Беларусь — гэта не толькі рэжым, але і народ, які імкнецца да свабоды і дэмакратыі. Дзякуючы вам упершыню склад Каардынацыйнай рады быў сфарміраваны праз адкрытыя выбары”, — адзначыла Ціханоўская.
“Я ганаруся кожным кандыдатам, хто знайшоў у сабе мужнасць вылучыцца і змагацца за нашу агульную справу, — дадала яна. — Нягледзячы на рэпрэсіі, абвяшчэнне экстрэмістамі і арышты ўласнасці, гэтыя людзі працягваюць барацьбу. Спадзяюся, што і тыя прадстаўнікі спісаў, якія не сталі сябрамі КР, стануць ім надзейнымі памочнікамі”.
На выбарах у КР трэцяга складу, якія прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі.
Паміж спісамі галасы, паводле папярэдніх даных, размеркаваныя наступным чынам:
1. “Салідарнасць” — 104 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
2. “Воля” — 432 галасы, 6 мандатаў;
3. “Еўрапейскі выбар” — 605 галасоў, 8 мандатаў;
4. “Наша справа” — 489 галасоў, 6 мандатаў;
5. “Голас дыяспар — адзінства над межамі” — 184 галасы, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
6. “Незалежныя беларусы” — 616 галасоў, 8 мандатаў;
7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1.050 галасоў, 13 мандатаў;
8. “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
9. “Хопіць баяцца” — 226 галасоў, 3 мандаты.
10. “Краіна для жыцця” — 61 голас, спіс не пераадолеў мінімальны бар’ер галасоў;
11. “Моладзевы наступ” — 598 галасоў, 8 мандатаў.
Для ўдзелу было зарэгістравана 12 выбарчых спісаў, адзін з іх — “Закон і правапарадак” на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 траўня быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плана “Перамога”.
Канчатковае падвядзенне вынікаў выбараў запланаванае 30 траўня.

- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка