Кубракоў загадаў правесці па ўсёй Беларусі вучэнні па рэагаванні на НС

29 траўня, Позірк. Правесці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі тактыка-спецыяльныя вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да “рэагавання і ўзаемадзеяння ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі” распарадзіўся 29 траўня міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, адпаведны загад ён аддаў пасля завяршэння такіх вучэнняў на тэрыторыі сталічнага спарткомплексу “Чыжоўка-Арэна”.
Заяўлена, што ўмовы трэніроўкі былі “максімальна набліжаныя да рэальных”. Сілавікі адпрацавалі алгарытмы рэагавання на “выяўленне на пункце пропуску крыніцы радыеактыўнага выпраменьвання, спробу прарыву КПП, пагрозу тэракту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі і беспілотніка, захоп закладнікаў”.
Акрамя Кубракова за вучэннямі назіралі намеснік міністра Дзмітрый Карзюк і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпенкаў, “камандзіры спецпадраздзяленняў, начальнікі абласных УУС і тэрытарыяльных органаў унутраных спраў”. Каардынаваў трэніроўку начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб.
Як паведамлялася раней, трэніроўку праводзіў ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і “іншымі дзяржаўнымі органамі”.
Відэаролік, які суправаджаў паведамленне, дазволіў зрабіць выснову, што гэтыя вучэнні — свайго роду рэакцыя на сакавіцкі тэракт у “Крокус Сіці Холе” у падмаскоўным Краснагорску (РФ).
Пасля контртэрарыстычных вучэнняў на тэрыторыі мінскага гандлёвага цэнтра Palazzo, якія завяршыліся ў ноч на 19 красавіка, Кубракоў анансаваў на травень “маштабныя вучэнні з прыцягненнем усіх тэрытарыяльных органаў унутраных спраў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Хроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



