У спіс “экстрэмістаў” дадалі 19 чалавек, уключаючы журналіста Андрэя Толчына

31 траўня, Позірк. У пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 31 траўня дададзена яшчэ 19 чалавек, цяпер у ім 4.119 пазіцый.
Згодна з абноўленым дакументам на сайце МУС, 6 уключаных у спіс знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, насупраць 13 прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашана”. Сярод уключаных у спіс 6 жанчын, у тым ліку прызнаная палітзняволенай грамадзянка Украіны Наталля Захаранка, асуджаная на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж (арт. 358 КК) і асуджаная ў рамках той жа справы паводле арт. 406 (неданясенне аб злачынстве) Аксана Крупа.
Да “экстрэмістаў” таксама прылічаны палітвязень, журналіст Андрэй Толчын, якога Гомельскі абласны суд 21 сакавіка прыгаварыў да 2,5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта). Скарга на вырак разглядалася 24 траўня ў Вярхоўным судзе, але, паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, была адхіленая.
У пераліку зараз фігуруе палітвязень Віктар Баркет, прыгавораны да зняволення (тэрмін невядомы) паводле арт. 130 (распальванне <…> варожасці ці варажнечы), 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
У месцах пазбаўлення волі знаходзяцца ўнесеныя 31 траўня ў спіс Уладзімір Кавалёў (арт. 130 КК) і Алег Дзэн (арт. 367 КК).
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка