Кіраўнік МУС Літвы анансавала вучэнні па праверцы алгарытму закрыцця мяжы з Беларуссю
27 кастрычніка, Позірк. Правядзенне рэгіянальных вучэнняў, падчас якіх будуць правераны ўзгодненыя з іншымі балтыйскімі краінамі алгарытмы пры закрыцці межаў з Беларуссю, анансавала літоўскі міністр унутраных спраў Агне Білатайце пасля сустрэчы з прадстаўнікамі МУС Латвіі, Эстоніі, Украіны, Вільні, Украіны. Польшчы і Нарвегіі.

Яна не ўдакладніла, якія менавіта краіны будуць прымаць удзел у вучэннях, адзначыўшы, што “сёння абмяркоўваўся больш агульны кантэкст магчымых сітуацый”. Білатайце нагадала, што крытэры для закрыцця мяжы распрацаваны раней.
“Нашы сумесныя дзеянні — гэта вельмі сур’ёзны сігнал, перш за ўсё, для Беларусі, і яны гэта сапраўды адчулі, што мы вельмі сур’ёзна гатовы дзейнічаць разам, скаардынавана”, — сказала Білатайце.
28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі на сустрэчы ў Варшаве ўзгаднілі асноўныя крытэры, пры адпаведнасці якім будзе вырашана поўнасцю закрыць мяжу з Беларуссю: узброены інцыдэнт або інцыдэнт на мяжы адной з краін, які прадстаўляе сур’ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама арганізаваны масавы прарыў нелегалаў.
27 кастрычніка Лукашэнка заявіў, што перш за Беларусь дапамагала ЕС абараняць яго знешнія рубяжы, бакі рэалізоўвалі сумесныя праекты па міграцыі. Аднак калі “Еўрасаюз увёў санкцыі і пачаў эканамічную вайну супраць Беларусі”, ён папярэдзіў, што Мінск больш не стане дапамагаць ЕС у барацьбе з нелегальнай міграцыяй.
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваАптымальная колькасць насельніцтва Мінска — 2 млн чалавек, лічаць сталічныя ўлады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені сельгасвытворчасць знізілася на 12,7% у гадавым вымярэнні, за той жа леташні перыяд назіраўся значны рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі рэзідэнтаў "Вялікага каменя" павялічылася ў 2,4 раза ў параўнанні з першай паловай 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка