Лукашэнка: Спадзяюся, Швецыя вернецца на шлях мірнага суіснавання з усімі суседзямі

6 чэрвеня, Позірк. Працавітасць жыхароў Швецыі і “адданасць сваёй зямлі” спрыялі дасягненню “значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны і прызнанню міжнароднай супольнасцю”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 6 чэрвеня народ гэтай скандынаўскай дзяржавы з Нацыянальным днём.
Паводле слоў віншавальніка, якія перадае яго прэс-служба, шведы і беларусы “сумесна здолелі рэалізаваць цэлы шэраг ініцыятыў у розных галінах, а супернічалі толькі на спартыўных пляцоўках”.
“Ваш народ некалькі стагоддзяў аддаваў свой голас за мірнае нейтральнае развіццё сваёй дзяржавы. Упэўнены, ніякім чынам нельга дазволіць некаторым “добразычліўцам” прывесці наш рэгіён да новай мілітарысцкай катастрофы. Спадзяюся, шведы ўжо ў хуткім часе вернуцца на шлях мірнага суіснавання з усімі суседзямі, што адпавядае нашым сапраўдным агульным інтарэсам”, — адзначыў Лукашэнка, верагодна, маючы на ўвазе ўступленне Швецыі ў НАТО.
Швецыя мае сухапутную мяжу з Нарвегіяй і Фінляндыяй, з якімі знаходзіцца ў дружалюбных адносінах.
У траўні 2024 года Швецыя ўмацавала абарону вострава Готланд у Балтыйскім моры на фоне паведамленняў аб намеры Расіі перагледзець марскія межы.
Паведамлялася, што Міністэрства абароны РФ прапанавала змяніць межы ў Балтыйскім моры. Адпаведны дакумент 21 траўня быў апублікаваны на афіцыйным партале праектаў нарматыўных прававых актаў, аднак неўзабаве быў выдалены.
Працэдура ўступлення Швецыі ў НАТО завяршылася ў сакавіку 2024 года. Рашэнне далучыцца да альянсу Стакгольм прыняў пасля расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
Швецыя, будучы часткай ЕС, падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
21–22 траўня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведала Стакгольм з чарговым візітам. Падчас візіту было абвешчана, што Швецыя ўнясе каля 430 тыс. еўра ў міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў.
Швецыя адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі. 14 студзеня 1992 года было падпісана пагадненне аб устанаўленні дыпламатычных адносін.
У 2021 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 353,8 млн долараў (беларускі экспарт — 62,1 млн, шведскі імпарт — 291,7 млн долараў, адмоўнае сальда склала 229,64 млн). Актуальныя звесткі аб узаемным гандлі ў афіцыйныхкрыніцах адсутнічаюць.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

