Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 9 чалавек — грамадзянін Узбекістана і асуджаныя за пратэсты ў Баранавічах

6 чэрвеня, Позірк. Палітвязнямі прызнана яшчэ 9 чалавек, цяпер іх у Беларусі 1.400, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статусам палітвязняў надзеленыя пазбаўленыя волі ў чэрвені гэтага года Дзмітрый Філіповіч (тэрмін — 2,5 года), Аляксандр Лаўрушчык, Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі (па 2), Іван Пацко, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Арцём Лапіч (па 1,5).
Яны праходзілі па адной крымінальнай справе, узбуджанай за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Грамадзянін Узбекістана Віктар Новікаў таксама прызнаны палітвязнем. Разам з жонкай Вольгай Новікавай (з’яўляецца палітняволенай) у чэрвені 2022 года ён асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі судом Ленінскага раёна Мінска паводле ч.1 арт. 342 КК.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Адпаведную заяву акрамя “Вясны” падпісалі Human Constanta, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН, Lawtrend, Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзевяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


