У Беларусь для парада дастаўлены Т-34, якія могуць “пры неабходнасці выканаць баявую задачу”

9 чэрвеня, Позірк. 10 танкаў Т-34 прывезена па чыгунцы ў Мінск з Масквы для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня, вынікае з паведамлення Міністэрства абароны.
Паводле сцвярджэння намесніка начальніка ўзбраення Узброеных сіл Сяргея Томчыка, яны “знаходзяцца ў выдатным тэхнічным стане і гатовы не толькі прайсці ўрачыстым маршам на парадзе, але і пры неабходнасці выканаць баявую задачу”.
“Асобныя з іх бралі ўдзел сёлета ў парадзе на Краснай плошчы 9 траўня, а таксама ў іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. З наступнага тыдня гэты парадны разлік прыме ўдзел у падрыхтоўцы механізаванай калоны войскаў, якія ўдзельнічаюць у парадзе войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі”, — сказаў ён.
Генеральныя трэніроўкі парада запланаваны на 29 чэрвеня і 1 ліпеня.
Раней Мінабароны паведамляла, што ўпершыню прымуць удзел аператыўна-тактычныя комплексы “Іскандэр-М”, а таксама больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята было перанесенае на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе.
T-34 — савецкі сярэдні танк перыяду Вялікай Айчыннай вайны, выпускаўся серыйна з 1940 года. Самы масавы танк Другой сусветнай вайны.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСудовы працэс над журналістам Паўлам Дабравольскім праходзіць у закрытым рэжымеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


