Мытня Літвы затрымала расіяніна, які вёз з Беларусі дэталі зброі

11 чэрвеня, Позірк. На пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) затрыманы замежнік, які перавозіў у Літву шэраг дэталяў, што могуць быць “прадметамі ваеннага або двайнога прызначэння”, паведаміла 11 чэрвеня Вільнюская тэрытарыяльная мытня.
Паводле інфармацыі ведамства, за рулём аўтамабіля Jaguar быў грамадзянін Расіі з дазволам на жыхарства ў Латвіі.
“Падчас мытнага надгляду ў машыне была знойдзена 21 пісталетнае дзяржальна, пяць рэгуляваных складаных ложаў (элемент агнястрэльнай зброі з прыкладам або без, на якім мацуецца руля, затвор і ўдарна-спускавы механізм. — “Позірк”.) для аўтаматычнай зброі, дзевяць тактычных ложаў з рэгуляванай шчакой [прыклада], дзевяць вінтовачных магазінаў, 21 накіравальная для мацавання адмысловага абсталявання да зброі (мяркуючы па фота, планка Пікаціні. — “Позірк”.)”.
Мытня адзначае, што ўсе прадметы “маюць маркіроўку “83 OTK” і, магчыма, прызначаныя для агнястрэльнай зброі”.
Супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі знаходкі “для вызначэння таварнага кода, цаны і праверкі таго, ці з’яўляюцца тавары, што перавозяцца, прадметамі ваеннага або двайнога прызначэння”.
29 траўня ў інтэрв’ю інфармагенцтву PAP кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў, што спецслужбы Беларусі і Расіі праводзяць супраць Польшчы сумесную аперацыю пад назвай “Прыліў”.
Элементам аперацыі, паводле яго слоў, з’яўляецца таксама падрыхтоўка афіцэраў Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Расіі і КДБ Беларусі, у тым ліку снайпераў, якія павінны трапіць на тэрыторыю ЕС з мэтай “страляць з боку Польшчы па тэрыторыі Беларусі”.
Латушка падкрэсліў, што мае “факты, якія сведчаць, што ў гэтым кірунку ўсё рухаецца”.
“Яны гатовы пайсці на тое, каб застрэліць свайго ж пагранічніка ці салдата. За гэта адказвае начальнік гарадзенскага філіяла КДБ <…>, які падпарадкоўваецца асабіста Лукашэнку і свайму начальніку Івану Церцелю, кіраўніку КДБ Беларусі”, — дадаў ён.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзве дэкады кастрычніка суседнія краіны ЕС спынілі больш за 2,5 тыс. спробаў незаконнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэпутат Еўрапарламента: Месца Лукашэнкі — перад міжнародным трыбуналам у Гаазе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+