Упершыню за чатыры гады ў Беларусі праходзіць вайсковая інспекцыя па лініі АБСЕ

11 чэрвеня, Позірк. Сербскія вайскоўцы 11 чэрвеня інспектуюць 38-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (дыслакаваная ў Брэсце) у рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
“Падчас візіту правяраецца адпаведнасць інфармацыі пра злучэнні, якая штогод перадаецца Рэспублікай Беларусь, цяперашняму стану і дзейнасці брыгады”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ваеннае ведамства адзначыла, што гэта “першае верыфікацыйнае мерапрыемства на беларускай тэрыторыі за чатыры гады”. Справаздачу па выніках інспекцыі плануецца накіраваць усім дзяржавам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).
Беларусь з’яўляецца бокам Венскага дакумента 2011 года, які сярод іншага прадпісвае дзяржавам АБСЕ “абменьваюцца інфармацыяй пра ўзброеныя сілы, сістэмы узбраенняў і тэхнікі, планаванне ў галіне абароны і вайсковыя выдаткі расходах”, а таксама дазваляе інспектаваць вайсковыя фарміраванні “для ацэнкі правільнасці інфармацыі, якая перадаецца пра іх”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе кантакты Беларусі з краінамі Захаду па лініі Венскага дакумента звяліся да мінімуму, а ў 2022-м фактычна спыніліся пасля падтрыманага Мінскам уварвання Расіі ва Украіну.
21 траўня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і яго сербскі калега Марка Джурыч абмеркавалі па тэлефоне перспектывы кантактаў у 2024 годзе. Суразмоўцы пацвердзілі “ўзаемную гатоўнасць да ўмацавання супрацы, працягу палітычнага і міжгаліновага дыялогу”.
“Асобна разгледжана праблематыка ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках найперш у сістэме ААН, — гаварылася ў паведамленні МЗС. — Бакі канстатавалі блізкасць падыходаў і ўзаемнае імкненне працягваць скаардынаваную дзейнасць у мэтах вырашэння ключавых пытанняў міжнароднага парадку дня”.
У 2021 годзе Сербія далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Мінска, пасля расійскага ўварвання ва Украіну падтрымала наступныя пакеты абмежаванняў. Напрыканцы студзеня 2022 года беларускі ўрад распаўсюдзіў на Сербію прадуктовае эмбарга, уведзенае ў адказ на санкцыі. Яно падоўжанае да канца 2024 года.
Пры гэтым Сербія 25 кастрычніка 2019 года падпісала пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам, у які ўваходзіць Беларусь. Дакумент набыў моц 10 ліпеня 2021 года.
Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 20 лістапада 2023 года Сяргея Маліноўскага амбасадарам у Сербіі і Паўночнай Македоніі па сумяшчальніцтве, заявіў, што Бялграду трэба “разабрацца ў той палітыцы”, якую ён “праводзіць і жадае праводзіць у дачыненні да Беларусі”.
2 лютага беларускі дыпламат уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу.
Лукашэнка, віншуючы Вучыча з Днём дзяржаўнасці 15 лютага, назваў Сербію “важным і надзейным партнёрам” Беларусі ў Еўропе і выказаў зацікаўленасць у “дынамічным развіцці шматгранных двухбаковых кантактаў у духу ўзаемнай павагі і падтрымкі”.
У кастрычніку 2023 года па прылёце ў Бялград сербскія памежнікі затрымалі, а пасля перадалі паліцыі 41-гадовага беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, якога абвясціла ў вышук нацыянальнае бюро Інтэрпола. Яно запатрабавала экстрадаваць мужчыну ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Праваабаронцы і адвакат Гнёта настойваюць, што ён пераследуецца з палітычных, а не эканамічных матываў, як заяўляюць у Мінску. 12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў першапачатковае рашэнне аб выдачы рэжысёра Беларусі. Справу некалькі разоў пераглядалі.
6 чэрвеня стала вядома, што Гнёт пераведзены пад хатні арышт.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+