На пажары ў Віцебскай вобласці загінула 29 цялят

17 чэрвеня, Позірк. На пажары ў вёсцы Навінка (Талачынскі раён Віцебскай вобласці) загінула 29 цялят, паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МНС.
Адзначаецца, што “да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС цялятнік быў цалкам ахоплены агнём”.
Усяго за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі здарылася 17 пажараў. Тры будынкі знішчаныя, адзінаццаць пашкоджаныя.
Выпадак у Талачынскім раёне стаў чарговым здарэннем на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, зафіксаваным за апошні час.
У Гомельскай вобласці згарэла два кормаўборачныя камбайны: 22 траўня ў вёсцы Бронніца (Буда-Кашалёўскі раён) — УЭС-2-250А “Палессе”, 7 чэрвеня ў пасёлку Чырвоны Алёс (Добрушскі раён) — КВК-800 “Палессе FS80”.
У Мінскай вобласці зафіксаваныя здарэнні з трактарамі: 15 траўня ў вёсцы Рабінаўка (Уздзенскі раён) праз узгаранне сельгасмашына цалкам прыйшла ў непрыдатнасць, 24 траўня ў вёсцы Мгле (Смалявіцкі раён) агонь знішчыў кабіну, пашкодзіў пярэдняе кола і маторны адсек.
18 траўня на тэрыторыі малочнатаварнага комплексу каля аграгарадка Чарнаручча (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) у выніку загарання знішчаны пагрузчык “Амкадор 332В”.
Варта адзначыць, што ў Беларусі скарачаецца пагалоўе буйной рагатай жывёлы (БРЖ: каровы, быкі, цяляты ды інш.). На 1 траўня 2024 года ў Беларусі налічвалася 4 млн 92,1 тыс. галоў — на 1,7% менш, чым на тую ж дату 2023-га (-71,8 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У параўнанні з 1 траўня 2019 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася на 171,6 тыс. (-4%).
На канец красавіка 2024-га ў краіне было 1 млн 393, 2 тыс. кароў. У гадавым вымярэнні іх пагалоўе знізілася на 5,6 тыс., або 0,4%, у пяцігадовым — на 37 тыс. (-2,6%).
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

