СК расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб Польшчы, Літвы і Латвіі
21 чэрвеня, Позірк. Следчы камітэт расследуе крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб Польшчы, Літвы і Латвіі па факце здзяйснення 52 злачынстваў, паведаміў журналістам 21 чэрвеня старшыня СК Дзмітрый Гара.
Са слоў чыноўніка, якія прыводзяць дзяржаўныя СМІ, вынікае, што гаворка пра супрацоўнікаў служб суседніх краін, якія займаюцца аховай мяжы. Яны, як сцвярджае Гара, датычныя да злачынстваў “супраць бяспекі чалавецтва”.
Пацярпелымі выступае “больш за 200 грамадзян замежных дзяржаў, што рухаліся транзітам праз Беларусь у краіны Еўрапейскага саюза, з якіх больш за 50 чалавек загінулі”, астатнія “атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, у тым ліку жанчыны, дзеці”.
Па фактах “супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да ўцекачоў на мяжы з Еўрасаюзам” СК падрыхтаваў “зборнік матэрыялаў”, які ўтрымлівае пратаколы паказанняў пацярпелых, іх фатаграфіі, копіі дакументаў, а таксама высновы заключэнняў судова-медыцынскіх экспертыз.
Гэты зборнік перакладзены і перададзены ў ААН, заявіў Гара. “Якой-небудзь рэакцыі на ўсё гэта мы пакуль не бачым”, — адзначыў ён.
З пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС спынілі 3.267 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі (Польшча — 2.919, Латвія — 328, Літва — 20), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных ведамстваў на 18 чэрвеня.
Міграцыйны крызіс, які цягнецца з вясны 2021 года, гэтыя дзяржавы называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Беларускія пагранічнікі неаднаразова абвінавачвалі еўрапейскіх калег у жорсткім абыходжанні з мігрантамі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка