Ціханоўская — пра планы Польшчы закрыць памежныя пераходы: Меры трэба прымаць супраць дыктатара, а не народа

23 чэрвеня, Позірк. “Ініцыятывы па абмежаванні прыгранічнага руху праз правакацыі рэжыму павінны быць накіраваныя супраць дыктатара, а не народа”, — заявіла 23 чэрвеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сувязі з намерамі Польшчы закрыць пераходы на мяжы з Беларуссю.
“Вельмі важна падтрымліваць сувязь беларусаў з Еўропай — неабходна забяспечыць іх мабільнасць”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
На яе думку, недапушчальна “кідаць беларусаў на волю лёсу за новай жалезнай заслонай”.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў 22 чэрвеня, што Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў у сувязі з дзеяннямі Беларусі.
Паводле яго слоў, цяпер вывучаецца пытанне таго, як гэта адаб’ецца на польскай эканоміцы.
Пра функцыянаванне пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю чыноўнік выказаўся ў кантэксце міграцыйнага крызісу. Ён спаслаўся на досвед Фінляндыі, якая спыніла плынь нелегальных мігрантаў, цалкам закрыўшы мяжу з Расіяй.
Зараз на мяжы працуе два пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Цярэспаль (з беларускага боку — Брэст), для грузавых — Кукурыкі (Казловічы). Рух у аўтамабільным пункце пропуску Кузніца-Беластоцкая (Брузгі) быў спынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, Баброўнікі (Бераставіца) — 10 лютага 2023-га (пасля асуджэння рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе).
Міграцыйны крызіс, які цягнецца з вясны 2021 года, Варшава, Рыга і Вільнюс называюць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. Ад пачатку гэтага года суседнія краіны ЕС спынілі 22,1 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі, у тым ліку Польшча —19,3 тыс.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітака, параненага нажом 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, вайсковец зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы распачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Латушка заклікаў Польшчу закрыць мяжу з Беларуссю для тавараў, але не грамадзян
- АнонсыАнонсы падзей на 14 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВялікабрытанія не зменіць палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі-дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


