Лукашэнка запрасіў у Беларусь прэзідэнта Венесуэлы
5 ліпеня, Позірк. Візіт у Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура “дазволіць акрэсліць новыя гарызонты нашага двухбаковага супрацоўніцтва”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Мадура з Днём Незалежнасці.
У распаўсюджаным прэс-службай Лукашэнкі прэс-рэлізе таксама даецца высокая ацэнка асабістага ўкладу Мадура ў “развіццё стратэгічнага партнёрства паміж Мінскам і Каракасам”.
“На чале з такімі лідэрамі, як Уга Чавес і Вы, краіна дасягнула яркіх вынікаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва, умацавання суверэнітэту, палітычнай і сацыяльнай мадэрнізацыі, а таксама ў павышэнні аўтарытэту на міжнароднай арэне”, — гаворыцца ў рэлізе.
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што венесуэльцы “пацвердзяць давер да праводзімага палітычнага курсу на прэзідэнцкіх выбарах”.
У лютым на выніковай калегіі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый было заяўлена аб тым, што ў Беларусі выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры “для арганізацыі падпісання міжнародных дагавораў аб паветраных зносінах з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі”.
Указам Лукашэнкі ад 5 красавіка № 138 у якасці асновы для правядзення перамоваў быў зацверджаны праект міжурадавага пагаднення з Венесуэлай аб паветраных зносінах.
17 кастрычніка 2023 года на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венесуэлы Іванам Хілем Пінта Лукашэнка заявіў, што ўзаемадзеянне дзвюх краін “устала на паўзу” — з-за “пэўных прычын, перш за ўсё знешніх” — і падкрэсліў неабходнасць “падвергнуць рэвізіі” ўсе пытанні супрацоўніцтва, якія былі вызначаны яшчэ ў часы ранейшага кіраўніка паўднёваамерыканскай дзяржавы, цяпер нябожчыка Уга Чавеса.
Найбольш вядомая старонка адносін паміж краінамі — спроба Беларусі наладзіць пастаўкі венесуэльскай нафты ў пачатку 2010-х гадоў.
Пасля скарачэння паставак расйіскай нафты ў 2010 годзе Мінск пачаў шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Чавес паабяцаў Лукашэнку паставіць 4 млн тон нафты ў 2010 годзе і 10 млн т — у 2011-м. Венесуэльская нафта для двух беларускіх НПЗ дастаўлялася цераз Украіну і Эстонію.
1 ліпеня 2012 года Беларусь спыніла імпарт венесуэльскай нафты. Улады растлумачылі гэта тым, што Мінску стала “танней нафту купляць у Расіі”.
Увесну 2023 года Беларускі расследацыйны цэнтр, венесуэльскае выданне Armando.Info і Цэнтр па расследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) выпусцілі матэрыял, у якім сцвярджалася, што Беларусь да гэтага часу не аддала Венесуэле каля 1,5 млрд долараў за набытую ў 2010-х гадах нафту.
Мадура прыйшоў да ўлады па выніках выбараў 14 красавіка 2013 года (паводле афіцыйных звестак, за яго прагаласавала 50,76% выбаршчыкаў, за яго апанента Энрыке Капрылеса — 49,07%). У 2014 годзе ў Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты, многіх удзельнікаў арыштавалі.
У студзені 2017 года большасць дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы прагаласавала за абвяшчэнне Мадуры пакінуўшым пасаду кіраўніка дзяржавы, але Вярхоўны суд прызнаў гэтае рашэнне неканстытуцыйным.
Па выніках выбараў 20 траўня 2018 года было абвешчана, што Мадура пераабраны прэзідэнтам да 2025 года (нібыта за яго прагаласавала 67,8% выбаршчыкаў).
На фоне палітычнага крызісу, які зацягнуўся, у студзені 2019 года венесуэльская апазіцыя сфармавала новы цэнтр сілы — спікер Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайда абвясціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта.
Пазней улады і частка апазіцыі заключылі пагадненне аб умовах правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе. Па інфармацыі The Washington Post, ЗША выказвалі гатоўнасць змякчыць санкцыі супраць нафтавай галіны Венесуэлы, калі выбары пройдуць празрыста, у прысутнасці міжнародных назіральнікаў і прэсы.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары мусяць адбыцца ў Венесуэле 28 ліпеня. Мадура балатуецца на трэці тэрмін. Таксама кандыдатам з’яўляецца апазіцыйны палітык Эдмунда Гансалес.
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні
- Палітыка
Кіраўнік Мінюста Літвы: Правасуддзе за міжнародныя злачынствы Лукашэнка пракладае шлях да пераменаў у Беларусі
- ПалітыкаКіраўнік Мінюста Літвы: Правасуддзе за міжнародныя злачынствы Лукашэнка пракладае шлях да пераменаў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На фоне агрэсіўнай рыторыкі Лукашэнкі на адрас НАТО Хрэнін дэ-факта абверг падрыхтоўку да нападу на блок
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Белсат" прызнаны "непажаданай арганізацыяй" на тэрыторыі Расіі
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+