Пад коламі цягніка ў Мінскай вобласці загінула два чалавекі — яны перасоўваліся на матацыкле

14 ліпеня, Позірк. “Пара байкераў” загінула раніцай 14 ліпеня пад коламі цягніка ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Сутыкненне, паводле звестак ведамства, здарылася на нерэгуляваным пешаходным пераходзе чыгуначнай станцыі “Коласава”, смяротныя траўмы атрымалі мужчына і жанчына.
“Яны пераязджалі на байку гэты пераход перад электрацягніком”, — удакладнілі ў СК.
Сцвярджаецца, што, “нягледзячы на гучны гукавы сігнал і экстранае тармажэнне, якія ўжыў машыніст, прадухіліць наезд не ўдалося”.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
“Усе абставіны здарэння будуць устаноўленыя Стаўбцоўскім раённым аддзелам падчас праверкі. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі”, — гаворыцца ў паведамленні.


- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа пяць гадоў захворванне на сухоты знізілася на 19% — Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 сакавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

