Беларускіх дыпламатаў, якія працуюць за мяжой, “пагрузяць у працэсы, што адбываюцца ў краіне”
15 ліпеня, Позірк. “Грамадска-палітычны пласт мерапрыемстваў” запланавана правесці 15–19 ліпеня ў рамках семінара для кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, заявіў на яго адкрыцці міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба МЗС, гэтыя мерапрыемствы будуць прысвечаныя ў тым ліку “інфармацыйнай бяспецы, канстытуцыйнаму будаўніцтву ў Беларусі, захаванню гістарычнай праўды”.
“Дыпламатычны корпус праводзіць большую частку свайго працоўнага часу за мяжой, таму вельмі важна пагрузіць калег у тыя працэсы, якія праходзяць у нашай краіне, праз дыялог з адмыслоўцамі — экспертамі ў сваіх галінах”, — заявіў чыноўнік.
Рыжанкоў лічыць, што штогадовае правядзенне гэтага семінара дае магчымасць “падтрымліваць на высокім актуальным узроўні дасведчанасць кіраўнікоў беларускіх дыпмісій пра апошнія тэндэнцыі, актуальныя кірункі і праблемныя аспекты развіцця беларускага грамадства і дзяржавы”.
“Сёлета мы дадаткова ўзмацнілі практычны патэнцыял нашага мерапрыемства. Гэта фактычна дыялог паміж дыпкорпусам Беларусі і лектарамі — прадстаўнікамі бізнесу, розных міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны”, — сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, падкрэсліўшы, што навучанне дыпламатаў таксама з’яўляецца “цудоўнай магчымасцю для беларускіх прадпрыемстваў і канцэрнаў завязаць патрэбныя знаёмствы, адкрыць для сябе новыя рынкі і напрамкі будучага ўзаемадзеяння”.
Паводле інфармацыі кіраўніка МЗС, на працягу пяці дзён дыпламаты сустрэнуцца з кіраўніцтвам міністэрстваў і ведамстваў, наведаюць “прадпрыемствы, аб’екты культурнага і гістарычнага значэння”, праслухаюць лекцыі ў Акадэміі кіравання, паўдзельнічаюць у круглых сталах, правядуць “індывідуальныя сустрэчы з менеджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў”.
“Запланаваныя нарады з кіраўніцтвам урада Беларусі, прадстаўнікамі Канстытуцыйнага суда, Нацыянальнага банка, Беларускай чыгункі ды інш. Адбудуцца выязныя мерапрыемствы — наведванне Беларускай універсальнай таварнай біржы, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, ААТ “МТЗ”, натурнай пляцоўкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, — гаворыцца ў паведамленні.
У семінары ўдзельнічае каля 60 чалавек.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка