Палітвязень Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавела

17 ліпеня, Позірк. Асуджаны з палітычных матываў адвакат, аўтар кнігі “Зэкамерон” Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавела.
Штогадовая ўзнагарода Disturbing the Peace Award to a Courageous Writer at Risk прысуджаецца аўтарам “выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратуры нон-фікшн, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія мужна адстойваюць іншадумства і падвяргаюцца несправядлівасці”.
Апрача Знака ў шорт-лісце прэміі сёлета таксама літаратары з Індыі, Ірана і Кітая.
У 2021 годзе гэтую ўзнагароду атрымаў беларускі паэт Зміцер Строцаў.
У лютым 2021 года пераклад кнігі Знака “Зэкамерон” атрымаў прэмію PEN Translates Англійскага ПЭН-клуба.
Пераклад на англійскую мову зрабіў прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.
Максім Знак — юрыст, прадстаўнік штаба экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта, член першага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасня 2021 года асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
21 траўня 2022 года працоўная група па адвольных затрыманнях ААН накіравала беларускім уладам паведамленне аб прызнанні неправамерным пазбаўленне волі Знака.
Палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада (без сувязі са знешнім светам) з лютага 2023 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+