Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк хворая на хранічны панкрэатыт
18 ліпеня, Позірк. Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк хварэе на “хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці”, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
“Хвароба, пры якой адбываецца паражэнне падстраўнікавай залозы з незваротнай зменай структуры яе тканін. Вядома, што ў Паліны ўжо былі абвастрэнні, якія суправаджаліся рэзкім болем у жываце падчас некалькіх тыдняў, і хуткая страта вагі”, — адзначыў муж палітзняволенай (стыль арыгіналу захаваны). На яго думку, гэта “наступствы соцень дзён, праведзеных у штрафным ізалятары ў нечалавечых умовах”, “мець такі дыягназ за кратамі — як адкладзены смяротны прысуд”.
Шарэнда паведаміў “Радыё Свабода”, што сваякі палітзняволенай даведаліся пра захворванне з афіцыйнага адказу адміністрацыі калоніі № 24 у Зарэччы (Гомельская вобласць). Там Шарэнда-Панасюк адбывала пакаранне да змяшчэння ў гомельскае СІЗА № 3, куды яе перавялі ў сувязі з узбуджэннем супраць яе трэцяй справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Сям’і раней не было вядома, што яна хворая на панкрэатыт, але даходзілі звесткі, што ў яе болі ў страўніку, здараецца рэзкая страта вагі. “Аднойчы яна так рэзка схуднела, што стала важыць усяго 50 кілаграмаў. Аднак на ўсе запыты ў калонію нам афіцыйна адказвалі, што Паліна здаровая і нібыта атрымлівае неабходную дапамогу ў поўнай меры. Між тым у Паліны былі праблемы з печанню, ёй былі патрэбны пэўныя лекі, якія мы ёй слалі, але іх не перадавалі”, — сказаў Шарэнда.
У першай палове ліпеня Шарэнда-Панасюк знаходзілася на чацвёртай па ліку псіхіятрычнай экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, яе этапаванне з гомельскага СІЗА № 3 у Мінск заняло дзевяць дзён.
Раней праваабаронцы паведамлялі аб верагодным вызваленні жанчыны, назваўшы запланаваны тэрмін выхаду на волю — 21 траўня.
22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк звярнулася з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым яна паведаміла ў інтэрв’ю дзяржтэлеканалу “Беларусь 1”.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітзняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго года зняволення па ч. 1 арт. 411, у кастрычніку 2023-га — ізноў на той жа тэрмін па гэтым жа артыкуле.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцэра, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+