Рэформы ў палку Каліноўскага скіраваныя на паляпшэнне баяздольнасці і фінансавай празрыстасці — Шурмей
24 ліпеня, Позірк. Распачатыя некалькі месяцаў таму рэформы ў палку імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) скіраваныя на тое, каб палепшыць баяздольнасць і павялічыць фінансавую празрыстасць, заявіў у інтэрв’ю на ютуб-канале Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны часовы выканаўца абавязкаў камандзіра палка Павел “Дзядзька” Шурмей.
Паводле яго слоў, рэфармаванне патрэбнае, каб беларусы замежжа ды іншыя людзі “яшчэ больш дапамагалі” палку фінансава, валанцёры жадалі працаваць з вайсковай адзінкай. “Жадаем палепшыць рэкрутынг, каб беларусаў і не толькі беларусаў з баявым досведам было яшчэ больш, каб у патрэбны момант гэты людзі маглі навучыць яшчэ больш людзей”, — дадаў Шурмей.
ПКК, нагадаў спікер, уваходзіць у склад вайсковай часці, якая з’яўляецца часткай Узброеных сіл Украіны, таму байцы атрымліваюць аклад, прэмію, а ў зоне баявых дзеянняў — дадатковыя грошы. Сумарна аклад і прэмія, паводле яго слоў, складаюць “каля 70.000 (верагодна, украінскіх грыўняў, гэта каля 1.700 долараў. — “Позірк“.)”.
Шурмей адзначыў, што матэрыяльнае забеспячэнне палка ляжыць на вайсковай часці, але шмат валанцёрскай дапамогі ідзе ад беларусаў свету, таму маецца магчымасць “набыць лепшую амуніцыю, абутак і адзенне”.
Напрыклад, паведаміў ён, раней на грошы беларускай грамадскасці набылі ў ЗША прыцэлы для буйнакаліберных кулямётаў, аптычныя прыцэлы, лазерныя цэлеўказальнікі, якія тады немагчыма было атрымаць у вайсковай часці.
Напярэдадні стала вядома, што былы камандзір ПКК Дзяніс “Кіт” Прохараў стварае грамадскі рух “Каліноўцы”. На 24 ліпеня запланаваны брыфінг, дзе будзе заяўлена пра яго “мэты, задачы, каштоўнасці і ўдзельнікаў”. У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел намеснік камандзіра ПКК Вадзім Кабанчук, палітычны прадстаўнік палка Дзмітрый Шчыгельскі і кіраўнік праекта “Беларускі дрон” Ігар Турцэвіч.
47-гадовы Павел Шурмей — прафесійны вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні. Пра тое, што ён пачаў выконваць абавязкі камандзіра палка, стала вядома на пачатку ліпеня. Пазней ён выступіў з відэазваротам, у якім паведаміў пра рэформу ў ПКК, якая вядзецца з красавіка.
22 ліпеня ў тэлеграм-канале ПКК з’явілася заява пра тое, што полк “губляе традыцыйныя элементы самакіравання, якія мелі месца быць з самага пачатку яго стварэння”, новыя ўмовы “пазбавілі магчымасці паўнавартаснага набору рэкрутаў”. Таксама было заяўлена пра нязгоду з тым, каб лічыць Шурмея выканаўцам абавязкаў камандзіра.
З матэрыяла “Нашай Нівы” вынікае, што ў палку няма згоды адносна таго, што адбываецца з вайсковай адзінкай.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка