Кабанчук: Галоўная місія руху “Каліноўцы” — вызваленне Беларусі ад калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі

24 ліпеня, Позірк. Галоўнай місіяй створанага грамадскага руху “Каліноўцы” з’яўляецца супрацьстаянне расійскай агрэсіі ва Украіне і “наступнае вызваленне Беларусі ад калабарацыянісцкага рэжыму Лукашэнкі”, заявіў на брыфінгу ў Кіеве 24 ліпеня намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Паводле яго слоў, новы рух створаны з улікам пагроз, якія стварае для будучыні Беларусі “незаконны самаабвешчаны прэзідэнт Лукашэнка”.
“Мы разумеем, — адзначыў Кабанчук, — што задача цяпер заключаецца ў далейшым нарошчванні працы па павышэнні баявой гатоўнасці [палка] і ўцягванні новых колаў грамадства для дапамогі беларускім добраахвотнікам ва Украіне”.
Рэалізацыяй гэтых задач зоймецца рух “Каліноўцы”, сказаў намеснік камандзіра ПКК.
Ён паведаміў, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну “праз полк Каліноўскага прайшло больш за тысячу беларусаў”. “Частка з іх атрымала раненні, частка ў сілу розных прычын вярнулася ў Еўропу, частка працягвае служыць у шэрагах УСУ”, — удакладніў Кабанчук.
“За гэты час, — дадаў ён, — хлопцы прынялі ўдзел у баях за Ірпень, Бучу, Севераданецк, ваявалі на Харкаўшчыне, Мікалаеўшчыне, Херсоншчыне, прайшлі ўвесь Бахмут. Каля 60 чалавек аддалі жыццё ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі. Імёнамі герояў названыя вуліцы ў Роўна, Жытоміры, Канатопе, Бучы, Кіеве, Крывым Рогу, Адэсе, Чарнігаве, Нікапалі”.
Былы камандзір ПКК, адзін і заснавальнікаў і лідараў руху “Каліноўцы” Дзяніс Прохараў (пазыўны “Кіт”) паведаміў на брыфінгу аб мэтах і задачах створанага аб’яднання.
Стратэгічнай мэтай ён назваў “аб’яднанне магчымасцяў і рэсурсаў беларускіх ваенізаваных, ваенных і грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, а таксама прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў дзеля аднаўлення ў Беларусі дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу пасля спынення расійскай агрэсіі ва Украіне”.
Тактычнай мэтай, паводле яго слоў, з’яўляецца “ўзмацненне тэхнічнага і мабілізацыйнага забеспячэння палка Каліноўскага за кошт магчымасцяў беларусаў, якія як знаходзяцца ў Беларусі, так і былі вымушаныя пакінуць радзіму”.
Да задач руху Прохараў аднёс арганізацыю “праектаў тэхнічнага аснашчэння ПКК сучаснымі відамі ўзбраенняў”, “стварэнне ўмоў і каардынацыю даваеннай падрыхтоўкі беларусаў, якія з’яўляюцца патэнцыйным мабілізацыйным рэсурсам палка”, арганізацыю рэабілітацыі ветэранаў і дзеючых байцоў у краінах Еўропы.
Адной з задач “Каліноўцаў”, падкрэсліў экс-камандзір ПКК, з’яўляецца таксама “каардынацыя працы прадстаўнікоў руху ў інстытуцыйных палітычных арганізацыях беларускіх дэмсілаў”.
Такімі арганізацыямі, паводле яго слоў, з’яўляюцца Каардынацыйная рада, Аб’яднаны пераходны кабінет, офіс Святланы Ціханоўскай”.
Аб стварэнні руху “Каліноўцы”, стала вядома 23 ліпеня. У прэзентацыйным брыфінгу 24 ліпеня, акрамя Прохарава і Кабанчука, прынялі ўдзел палітычны прадстаўнік ПКК Дзмітрый Шчыгельскі і кіраўнік праекта “Беларускі дрон” Ігар Турцэвіч.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+