Праект Propovednik прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”
24 ліпеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 24 ліпеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект Propovednik.
У яго ўключаныя тэлеграм-канал, тэлеграм-чат, старонкі ў “Х” (“Твітары”) і “Фэйсбуку”, якія належаць праекту, вынікае з адпаведнага пераліку на сайце ведамства.
МУС назвала датычным да яго 52-гадовага Уладзіміра Шпака.
Асноўнай мэтай праекту ў ягоных сацыяльных сетках названыя “вызваленне Беларусі ад дыктатуры, у тым ліку і Ціханоўскай дыктатуры”, а таксама “сыход ад уплыву фашысцкай Расіі”.
15 лютага паведамлялася аб уключэнні ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” кантэнту тэлеграм-канала і чата “Propovednyk чат”, 23 траўня — аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць кіраўніцтва праекта (імёны невядомыя. — “Позірк”.) за “распальванне нацыянальнай і сацыяльнай нянавісці, заклікі да гвалту” і “тэрарызм”. Канкрэтныя артыкулы не называліся.
Як мяркуецца, Шпак тады быў затрыманы.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў жніўні знізіўся на 0,8%, з пачатку года — на 14,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за месяц павялічыўся на 35% — даныя рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 10,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах растуць сёмы месяц запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара за 8 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,3% — другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым шантажуе сваякоў сябраў АПК у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка