Рыжанкоў назваў фэйкавым “навязаны міжнароднай супольнасці” вобраз КНДР

29 ліпеня, Позірк. Паўночная Карэя — “краіна вельмі цікавая, і канкрэтны прыклад, як працуюць фейкі, якія навязваюцца праз нейкія інфармацыйныя рэсурсы міжнароднай супольнасці”, заявіў дзяржСМІ па выніках візіту ў згаданую краіну міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 29 ліпеня.
Паводле слоў чыноўніка, КНДР — “працавітая, акуратная краіна, якая развіваецца”, і “гэта ўсё відаць”.
“Будоўка ідзе па ўсіх тых гарадах, якія мы праляталі ці праязджалі. Пхеньян — вельмі чысты, добры, акуратны горад. Толькі што няма вялізных асабнякоў такіх за кальцавой, як у нас бывае”, — зазначыў Рыжанкоў.
“Але ў цэлым, з пункту гледжання краіны для жыцця, выглядае прыстойна. І дасць фору многім іншым дзяржавам у Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы. А па чысціні і дагледжанасці, добраўпарадкаванні, дык я скажу, што Еўропа адпачывае насамрэч”, — лічыць кіраўнік МЗС.
Візіт Рыжанкова ў КНДР праходзіў 23–25 ліпеня. Ён правёў перамовы са сваёй паўночнакарэйскай візаві Чхвэ Сон Хі і прэм’ер-міністрам краіны Кім Док Хунам. Візіт быў заяўлены як зваротны. У сакавіку 2015 года Беларусь наведваў міністр замежных спраў Паўночнай Карэі, якім на той момант быў Ры Су Ён.
У красавіку гэтага года ў рамках “планавых палітычных кансультацый” паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін Пхеньян наведваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў.
18 студзеня папярэдні кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік (сышоў з пасады 27 чэрвеня) абмеркаваў “паглыбленне супрацоўніцтва” з намеснікам міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Кімам Сонгам Жыёнгам. Сустрэча адбылася на палях саміту Руху Недалучэння ў Кампале (Уганда).
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 9 верасня 2023 года кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына з Днём адукацыі КНДР, заявіў, што “кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, уносячы важкі ўклад у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы парадку”.
На перамовах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 15 верасня мінулага года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць аб супрацоўніцтве недзе на траіх”.
Адносна КНДР дзейнічаюць санкцыі Савета Бяспекі ААН, звязаныя з развіццём ядзернай праграмы краіны. Паўночная Карэя займае апошняе, 161-е месца па ўзроўні свабоды слова паводле апошняй справаздачы праваабарончай арганізацыі Article 19 (з ахопленых дакументам краін). Беларусь размясцілася на тры радкі вышэй.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ сакавіку Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэн на харчовыя і нехарчовыя таварыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваКаля 800 тыс. га сельгасзямель заражаныя цэзіем-137 на ўзроўні 1 кюры на кв. км — ДзяржатамнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ апошні дзень анамальна цёплага надвор'я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ дачны сезон пенсіянеры зноў змогуць ездзіць на цягніках эканомкласа са скідкай 50%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка