Рэжым павінен адказаць за смерці беларусаў — Ціханоўская ў чацвёртую гадавіну гібелі Тарайкоўскага
10 жніўня, Позірк. “Чатыры гады таму Аляксандр Тарайкоўскі стаў першым, хто загінуў ад рук сіл рэжыму падчас пратэстаў пасля скрадзеных выбараў, і, на жаль, не апошнім”, — адзначыла 10 жніўня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў чацвёртую гадавіну гібелі мужчыны.
“Сёння мы ўзгадваем яго і ўсіх ахвяр рэжыму, які павінен быць прыцягнуты да адказнасці”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Жыхар сталіцы Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты ў ноч на 10 жніўня 2020 года падчас поствыбарных пратэстаў каля станцыі метро “Пушкінская”.
Першапачаткова ўлады заявілі, што ў руках мужчыны здэтанавала самаробная выбуховая прылада. Пазней журналісты даказалі, што Тарайкоўскі быў бяззбройны, яго расстралялі сілавікі.
19 лютага 2021 года Іван Наскевіч, які ў той час займаў пасаду старшыні Следчага камітэта, заявіў, што “сваімі дзеяннямі Тарайкоўскі правакаваў праваахоўнікаў”, што яны не ведалі яго сапраўдныя матывы і мэты і “дзейнічалі выключна ў рамках наяўных у іх інструкцый”, выкарыстаўшы супраць удзельніка пратэстаў несмяротную зброю.
Паводле слоў Наскевіча, “у сілу збегу трагічных абставінаў” адно з раненняў аказалася пранікальным, Тарайкоўскі памёр на месцы здарэння.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка