Савет Еўропы прыпыняе супрацоўніцтва з Беларуссю ў сувязі з “актыўным удзелам краіны ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны”
17 сакавіка, BPN. Камітэт міністраў Савета Еўропы 17 сакавіка прыняў рашэнне прыпыніць усе адносіны з Беларуссю ў сувязі з “актыўным удзелам краіны ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны”, паведамляе прэс-служба СЕ.
Удакладняецца, што гэта таксама тычыцца ўдзелу Беларусі ў частковых пагадненнях СЕ, у тым ліку Венецыянскай камісіі, але “не ўшчамляе правоў Беларусі як дагаворнага боку міжнародных канвенцый”.
Камітэт таксама вырашыў спыніць любое тэхнічнае супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам, аднак “падтрымліваць і ўмацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні”.
Каментуючы рашэнне Камітэта міністраў СЕ, у МЗС Беларусі заявілі, што “Савет Еўропы прадказальна пайшоў на повадзе ў тых сіл на Захадзе, якія на фоне падзей ва Украіне імкнуцца максімальна абмежаваць або поўнасцю перакрыць каналы для міжнароднага дыялогу, узвесці новыя штучныя раздзяляльныя лініі ў Еўропе”.
На думку ведамства, сітуацыя “яшчэ раз наглядна дэманструе, што ні дзяржавы — члены Савета Еўропы, ні краіны, з якімі гэта арганізацыя падтрымлівае супрацоўніцтва, не могуць быць абаронены ад валюнтарызму заходняй кааліцыі, якая будзе дзейнічаць, зыходзячы не са сваіх жа каштоўнасцей, а выключна з уласных вузкіх геапалітычных інтарэсаў”.
Падкрэсліваецца, што рашэнне “ставіць на паўзу канструктыўнае ўзаемадзеянне з Рэспублікай Беларусь па шэрагу напрамкаў, уключаючы праблематыку пакарання смерцю”.
Мінск мае намер “правесці рэвізію прававых механізмаў Савета Еўропы, у якіх удзельнічае беларускі бок, з пункту гледжання іх рэальнай запатрабаванасці і адпаведнасці нашым нацыянальным інтарэсам на гэтым этапе”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



