Галоўчанка зацвердзіў акт прыёму ў эксплуатацыю другога блока БелАЭС

15 лістапада, Позірк. Акт прыёму ў эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС зацверджаны пастановай урада № 770, якую 10 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 лістапада.
Згаданы акт спецыяльная камісія на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Пятром Пархомчыкам прыняла 1 лістапада. Гэтая працэдура адзначыла завяршэнне будаўніцтва не толькі другога блока, але і ўсёй атамнай станцыі агулам.
Адметна, што ўжо 2 лістапада Аляксандр Лукашэнка ўказам № 346 ухваліў праект пратакола аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне з Расіяй пра супрацу пры будаўніцтве БелАЭС (базавае пагадненне заключана 15 сакавіка 2011 года). Сутнасць прапанаваных карэктаванняў невядомая.
У той жа дзень урад даручыў міністру энергетыкі Віктару Каранкевічу правесці перамовы па праекце гэтага дакумента.
Беларуская АЭС узведзена паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту РФ паводле праекта ВВЭР-1200. Станцыя збудавана ў супрацоўніцтве з расійскай дзяржкарпарацыяй “Расатам”.
Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га), другі — з 13 траўня гэтага года.

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКПЧ ААН распачаў справу па скарзе праваабаронцы Кісляка і забараніў высылаць яго ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені найбольшае падзенне сельгасвытворчасці зафіксавана ў Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЗянковіч плануе падаць заявы ў амерыканскія суды для прыцягнення Беларусі да адказнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+